Вы тут

Да якога ўзросту мозг вырабляе новыя нейроны?


Група навукоўцаў з некалькіх інстытутаў Іспаніі знайшла доказы нейрагенезу (з'яўлення новых нейронаў) у мозгу людзей аж да глыбокай старасці. У сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Medіcіne, група апісвае даследаванні мозга нядаўна памерлых людзей і свае знаходкі. Пра тое, да якога ўзросту мозг нараджае новыя нейроны, навукоўцы спрачаліся на працягу некалькіх апошніх гадоў — як і пра тое, у якіх частках мозга гэта адбываецца.


Шматлікія даследаванні ў гэтай галіне былі сканцэнтраваныя на гіпакампе, таму што гэтая частка мозга больш за ўсё ўцягнутая ў захоўванне ўспамінаў — логіка падказвае, што новыя ўспаміны без новых нейронаў не змогуць абысціся, іх трэба будзе дзесьці захоўваць. Акрамя таго, гіпакамп з'яўляецца адной са структур галаўнога мозга, якая пашкоджваецца з прычыны хвароб, якія «рабуюць памяць», накшталт Альцгеймера. У мінулым годзе міжнародная група навукоўцаў прыйшла да высновы, што нейрагенез спыняецца ў гіпакампа пасля дзяцінства. У сваёй новай працы навукоўцы паведамляюць пра тое, што даказалі адваротнае: на самай справе нейрагенез працягваецца аж да глыбокай старасці.

Папярэднія даследаванні паказалі, што на ранніх этапах развіцця нейроны змяшчаюць бялок даблкарцін, які можна ўбачыць пад мікраскопам. Даследаванні ў Іспаніі ў значнай меры абапіраліся на гэтую інфармацыю. Навукоўцы вывучылі трупы нядаўна памерлых людзей (на працягу 10 гадоў пасля смерці) і вывучылі іх пад мікраскопам на наяўнасць прыкмет даблкарціну.

Яны паведамляюць, што знайшлі шматлікія прыклады клетак з даблкарцінам, якія паказалі, што рост новых нейронаў адбываўся ў мозгу людзей, якія памерлі ва ўзросце ад
43 да 87 гадоў. Што характэрна, гэтыя ж выпрабаванні праводзіліся і на людзях, у якіх была хвароба Альцгеймера, і прыкладаў нейрагенезу было вельмі мала. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што хвароба не толькі пазбаўляе людзей старых успамінаў, але і перашкаджае ім фарміраваць новыя.

Даследчыкі таксама адзначаюць, што выкарысталі больш строгі падыход да захавання трупаў, чым у папярэдніх работах, і гэта магло б растлумачыць розніцу ў выніках. Аднак пакуль канчатковага адказу на пытанне, да якога ўзросту мозг застаецца здольным фарміраваць новыя нейроны, няма — гэта толькі першы крок да ўдакладнення.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Старасць з галавы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.