Вы тут

Прэзідэнт НАК Грэцыі Спірас Капралас наведаў Мінск з афіцыйным візітам


Старшыня Каардынацыйнай камісіі ІІ Еўрапейскіх гульняў, член Выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, прэзідэнт НАК Грэцыі Спірас Капралас наведаў Мінск з афіцыйным візітам. Ён пабываў на некалькіх арэнах, дзе пройдуць спаборніцтвы Гульняў.


«Ужо цяпер можна сказаць, што ўсе пляцоўкі максімальна гатовыя прымаць спаборніцтвы такога ўзроўню, — прыводзіць словы Капраласа афіцыйны сайт Еўрапейскіх гульняў 2019. — На цяперашні момант можна казаць не толькі аб выдатных арэнах, але і аб выдатным персанале, які будзе тут працаваць і кіраваць усімі працэсамі падчас Гульняў. Спадзяёмся на тое, што ўсе найлепшыя спартсмены прыбудуць у Мінск на піку сваёй формы і пакажуць тут свае найлепшыя вынікі». Спецыяліст адзначыў, што акрамя спартыўных аб'ектаў неабходна адзначыць і Вёску спартсменаў, гэты комплекс збудаванняў мае выдатныя характарыстыкі для жыцця, увесь жылы фонд быў сур'ёзна абноўлены, і гэта застанецца студэнтам у якасці спадчыны ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пляцоўкі максімальна гатовыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.