Вы тут

Паненка і рыцар. Найлепшае з фестывалю «Гальшанскi замак»


Чаго толькi не было на сёлетнiм фестывалi «Гальшанскi замак». I турнiры рыцараў на мячах. I конныя бойкi на дзiдах. I гіганты ў рознакаляровых касцюмах, якiя хадзiлi на... хадулях. I змаганне за хусцiнку прыгожай паненкi. I нават жарсныя пацалункi рыцараў i дамаў!


Гэты фестываль, якi ладзiцца ля муроў Гальшанскага замка, што ў Ашмянскiм раёне Гродзенскай вобласцi, стаў ужо юбiлейным, дзясятым па лiку. Усё найлепшае, што было ў мiнулых гадах, госцi свята змаглi ўбачыць i сёлета.

Пачалося дзейства на цэнтральнай плошчы мястэчка з ускладання кветак да помніка Соф’і Гальшанскай — славутай пачынальніцы рода Ягелонаў. Тут жа дзяўчаты ў старадаўніх строях і нават блазан з тэатру гістарычнага танца «1410» на колькі хвілінаў зачаравалі прысутных рытмамі і рухамі з даўніх часоў. У гэты момант конная харугва, шматлікія пехацінцы — розных эпох і плыняў — ужо выстраіліся насупраць плошчы. І пасля ўрачыстым шэсцем накіраваліся да замка.

Каля старажытнага мура розныя клубы гiстарычнай рэканструкцыi размясцiлiся ў намётавым летнiку. Тут гарэлi кастрышчы, штосьцi лiлося i накладалася ў глiняны посуд — пакуль мужныя ваяры змагалiся ў сіле i спрыце. Ляцелi стрэлы, выбухалi гарматы, i ў той жа час з розных бакоў даносілася мяккая i жыццядайная музыка дудаў i флейтаў. Такое яно, замкавае Сярэднявечча ў сэрцы Гродзенскай вобласцi. Зрэшты, вы ўсё можаце ўбачыць самi.

Нiна Шчарбачэвiч

Фота Андрэя Сазонава

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.