Вы тут

Фінішаваў маладзёжны марафон «75»


Ля Мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» — аднаго з самых вядомых сімвалаў Перамогі — сёння адбыўся ўрачысты мітынг. Удзельнікі праекту «Маладзёжны марафон «75», прысвечанага юбілейнай даце вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, завяршылі тут свой шлях па мясцінах баявой славы нашай краіны.


Падчас мітынгу яго ўдзельнікі, сярод якіх актывісты БРСМ, ветэраны, прадстаўнікі ўлады і ўзброеных сіл, усклалі кветкі і гірлянду памяці да п’едэстала помніка.

— У гэтым помніку ўвасоблена несакрушальная воля да Перамогі герояў абарончых баёў 1941 года, мужнасць беларускіх партызан, бяспрыкладны подзвіг байцоў, камандзіраў і палкаводцаў трох Беларускіх і Прыбалтыйскага франтоў, — адзначыў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Алег ДЗІКУН.

— Ва ўсіх гарадах, якія наведалі марафонцы, нас вельмі цёпла сустракалі. Было шмат жадаючых перадаць фотаздымкі з сямейнага архіву для нацыянальнага альбома. Мы сабралі каля двух тысяч фатаграфій абаронцаў Радзімы, усе яны ўвойдуць у альбом «Родныя твары Перамогі», у тым ліку ў электроным выглядзе — на дыску. Але галоўны вынік марафона — не матэрыяльны: гэта памяць пра тых люзей, якія адстаялі для нас свабоду. Важна, каб гэта памяць захавалася і працягвала жыць, у тым ліку і сярод моладзі.

Курган Славы стаў апошняй кропкай маршрута «Маладзежнага марафона «75», але на гэтым патрыятычны праект не заканчваецца. Альбом і палотнішча «Беларусь памятае!» з імёнамі нашых суайчыннікаў, герояў СССР, поўных кавалераў Славы, у Дзень Незалежнасці ўрачыста перададуць у Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.

Спорт

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося менш за год. Увага да галоўных стартаў ужо пяцігодкі будзе каласальная.