Вы тут

Нацбанк паказаў абноўленыя 5 і 10 рублёў


Банкноты патрапілі ў зварот ужо 20 мая, мы да іх дакрануліся навобмацак і паглядзелі на прасвет.


Сяргей Куркач

У Цэнтральным сховішчы Нацыянальнага банка адбылася прэзентацыя абноўленых беларускіх банкнот узору 2009 года наміналам 5 і 10 рублёў выпуску 2019 года. Яны ўводзяцца ў абарачэнне з трэцяга панядзелка мая. Рашэнне аб правядзенні такой мадыфікацыі было прынята праўленнем Нацыянальнага банка ў верасні 2018 года.

У чым жа прычына вырабу гэтых банкнот?

«Для Нацбанка важна мець дастатковую колькасць банкнот розных наміналаў у абароце. Банкноты 5 і 10 рублёў з’яўляюцца найбольш папулярнымі, яны займаюць каля 40 % ад усіх банкнот, якія знаходзяцца ў абароце. Яны актыўна выкарыстоўваюцца як нашымі людзьмі, так і арганізацыямі гандлю і сэрвісу. Пры гэтым пастаянна павялічваецца аб’ём старых банкнот дадзенага наміналу», — адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка краіны Сяргей Гайко. Патрэба ў замове грашовай наяўнасці з’явілася з-за таго, што ў папяровых грошай дробнага і сярэдняга наміналу невялікі тэрмін службы.

Глабальных змяненняў у малюнку і графіці няма. Ад старых яны будуць адрознівацца толькі некаторымі нюансамі. Напрыклад, выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу, прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на парэдніх баках банкнот і пазначаны іх назвы. Нагадаем, на банкноце ў пяць рублёў намаляваная Камянецкая вежа, на 10-рублёўцы — Спаса — Праабражэнская царква ў Полацку. А замест «2009» пазначаны год выпуску ў абарачэнне — «2019». Ахоўны комплекс абноўленых банкнот гэтых наміналаў узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака і больш шырокай ахоўнай ніткі.

Спецыялісты ўпраўлення Нацбанка адзначаюць, што працуюць над павелічэннем тэрміну службы банкнот. На мадыфікаваных банкнотах дадатковае лакіравання зрабілі ўжо з двух бакоў. Фінансавы рэгулятар таксама папярэджвае: старыя купюры 2009 года выпуску працягваюць заставацца законным плацежным сродкам. А бегчы ў касы банкаў і мяняць іх на новыя няма ніякай патрэбы.

Грошы зрабілі ў Пензе

Беларускія банкноты друкавалі на фабрыцы «Дзяржзнака» ў Пензе. Нагадаем, вытворца мінулых беларускіх банкнот — брытанская кампанія De La Rue. Чаму нашы эксперты спынілі свой погляд на расійскіх тэхналогіях?

«Мы правялі тэндар, — патлумачыў начальнік Галоўнага ўпраўлення. — Па ўсіх тых патрабаваннях, якія мы прад’яўлялі да вытворчасці банкнот і, натуральна, па цане лепшым апынуўся „Дзяржзнак“. Вытворчасцю банкнот займаецца не вялікая колькасць прадпрыемстваў. Тэхналогіі ва ўсіх практычна аднолькавыя. „Дзяржзнак“, як вы памятаеце, працаваў і па банкнотным шэрагу 2000 года. У прынцыпе, мы задаволены якасцю таго, што ён вырабіў. Мы спадзяемся, што тыя новаўвядзенні, якія мы ўжылі з „Дзяржзнакам“, павялічаць тэрмін службы банкнот фактычна ў паўтара разы».

Расійская фабрыка таксама будзе друкаваць банкноты наміналам 20 і 50 рублёў. Іх выпуск у абарачэнне запланаваны на 2020 год. Акрамя гэтага, фабрыка цяпер таксама чаканіць манеты для Беларусі, раней іх чаканілі ў Літве і Славакіі. «У рамках таго ж тэндару перамог „Дзяржзнак“, і нашы манеты таксама будуць чаканіцца на гэтых прадпрыемствах», — адзначыў Сяргей Гайко.

«У сусветнай практыцы дробныя банкноты ў большай ступені выкарыстоўваюцца як разменныя, маюць непрацяглыя тэрміны службы і таму патрабуюць пастаяннай замены. Так, сярэдні тэрмін службы банкноты наміналам 5 еўра складае 13 месяцаў, банкноты наміналам 1 долар ЗША — 22 месяцы, банкноты наміналам 50 расійскіх рублёў — 8,3 месяца», — адзначае галоўны банк краіны.

Зноўку надрукаваныя грошы не пагражаюць эканоміцы.

Дадатковы выраб наяўных грошай не азначае павелічэння грашовай масы, паколькі іх выпуск у абарачэнне прыводзіць да пераходу грашовых сродкаў з безнаяўнай формы ў наяўную, так як банкі за атрыманыя грашовыя знакі пералічваюць Нацыянальнаму банку іх безнаяўны эквівалент.

Падробкай лепш не займацца

Эксперты фінансавага рынку краіны не чакаюць павелічэння колькасці падробленых беларускіх банкнот. «Кожны год мы бачым практычна аднолькавую колькасць падробленых банкнот у нацыянальнай валюце. Акрамя таго, тыя падробкі, якія сёння выяўляюцца па беларускім рублі, вырабляюцца шляхам друку на друкарках, ксеракапіраваннем», — сказаў Сяргей Гайко.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.