Вы тут

На аднаўленне «Перамогі» можа пайсці 1,5—2 гады


Шмат аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ёсць у беларускай сталіцы. На іх аднаўленне рэгулярна выдзяляюцца сродкі з дзяржаўнага бюджэту. Аднак інвестыцыі прыходзяць і з іншых крыніц. Так, пачынаючы з 2004 года на рэстаўрацыю сталічных культурных каштоўнасцяў з па-за бюджэтных сродкаў было прыцягнута 487,7 мільёна рублёў. Пра некаторыя аб'екты, на якіх цяпер вядуцца работы, расказаў начальнік тэхнічнага аддзела КУП «Мінская спадчына» Сяргей АБРАМАЎ.


— Кінатэатр «Перамога» быў перададзены нам летась. На той перыяд ужо быў распрацаваны архітэктурны праект, які прайшоў экспертызу. Тады заказчыкам было УКБ Цэнтральнага раёна. Аднак Мінгарвыканкам прыняў рашэнне ўнесці змяненні ў праектную дакументацыю. У адпаведнасці з гэтым рашэннем, мы заключылі дагавор з інстытутам «Белдзяржпраект» аб распрацоўцы праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі кінатэатра «Перамога». Архітэктурны праект будзе гатовы ў канцы жніўня, будаўнічы — у лістападзе 2019 года. Гэты помнік архітэктуры пасляваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда і Міхаіла Бакланава. Ён зроблены ў стылі сацыялістычнага класіцызму, але захаваў і канструктывісцкія рысы.

Нагадаем, што будынак кінатэатра з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Раней «Перамога» была закрыта на рэканструкцыю, але работы ў ёй так і не пачаліся. Затым з'явілася інфармацыя, што аб'ект выстаўляецца на аўкцыён, аднак пазней яго знялі з таргоў. «Гэта няпросты праект для рэстаўрацыі, — дадае спецыяліст. — Да таго ж у ім шмат тэхнічнага абсталявання». На аднаўленне будынка можа пайсці 1,5—2 гады.

Завершаны першы этап рэканструкцыі іншага важнага для сталіцы аб'екта — касцёла святых Сымона і Алены, ці Чырвонага касцёла. Былі адрэстаўраваны фасады, заменены дах. Цяпер распачынаецца другі этап рэканструкцыі.

— Наступны этап аднаўлення ўключае ў сябе ўнутраныя работы. Будынак касцёла будзе прыведзены ў адпаведнасць з пажарнымі патрабаваннямі і тэхнічнымі нормамі, — рэзюмуе Абрамаў.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Перамога» будзе за намі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.