Вы тут

II Еўрапейскія гульні плануюць асвятляць журналісты з 52 краін


На акрэдытацыю было пададзена больш за 1000 заявак з 52 краін і 379 рэдакцый, якія прадстаўляюць друкаваныя выданні, тэле- і радыёарганізацыі, што не з'яўляюцца праваўладальнікамі. Амаль адну траціну складуць журналісты-жанчыны.


У Мінск прыедуць прадстаўнікі СМІ з усёй Еўропы, а таксама з Аўстраліі, Бангладэш, Бразіліі, Індыі, Манголіі, Пакістана, Паўднёвай Афрыкі, Шры-Ланкі і ЗША. Выдача акрэдытацый прадстаўнікам СМІ пачалася 5 чэрвеня.

Таксама ў Мінску будуць працаваць больш за 1,3 тысячы прадстаўнікоў тэлевізійных кампаній, якія будуць трансляваць спаборніцтвы Еўрапейскіх гульняў больш чым у 120 краінах. Міжнародны вяшчальны цэнтр пачне працаваць 17 чэрвеня. На гэтым тыдні з арганізацыяй важнага для спартыўнага форуму аб'екта ў Футбольным манежы азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Нагадаем, дамашнім тэлевяшчальнікам спартыўнага форуму будзе іспанская кампанія ІSB, ад якой акрэдытавана каля 200 чалавек. У час наведвання цэнтра Сяргей Румас пагутарыў з выканаўчым дырэктарам кампаніі Урсулай Рамэра. Яна сама рэжысіравала прамыя трансляцыі многіх дысцыплін міжнародных спаборніцтваў, а ў Мінску будзе кантраляваць, каб групы з кожнай пляцоўкі Гульняў забяспечвалі не толькі выразны сігнал, але і высокі ўзровень карцінкі. Урсула Рамэра адзначыла, што задаволена падрыхтоўкай цэнтра з боку Дырэкцыі.

Цэнтр уяўляе сабой комплекс з усім неабходным абсталяваннем, якое забяспечвае кругласутачнае вяшчанне. У яго структуру ўваходзіць некалькі зон: для дамашняга і нацыянальнага вяшчальніка, праваўладальнікаў, галоўны тэлевізійны лагістычны склад (месца для захоўвання здымачнага абсталявання), тэхнічная зона і іншыя. У час Гульняў адсюль будуць каардынавацца дзеянні тэлевізійных брыгад, тэхнічных сродкаў. Дадаткова Цэнтр зможа падаваць відэа для навінавых службаў, пакет праграм для трансляцыі на спартыўныя комплексы. Як растлумачыў менеджар Міжнароднага вяшчальнага цэнтра кіравання неспартыўных аб'ектаў Дырэкцыі Дзмітрый Шыла, асноўнае прызначэнне цэнтра — збор інфармацыі з усіх аб'ектаў, апрацоўка відэасігналу, вынікаў спаборніцтваў, іх адпраўка па чатырох міжнародных тэлевізійных каналах праваўладальнікам.

Цэнтр ужо гатовы да эксплуатацыі, ён будзе адкрыты з 17 чэрвеня з 6.00 да 2.00 наступных сутак.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Аб Гульнях даведаецца ўвесь свет

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.