Вы тут

Што пішуць пра Еўрапейскія гульні замежныя СМІ


«Российская газета»

Мерны рытм жыцця і летні рэлакс — гэта не пра Мінск у другой палове чэрвеня. 21 чэрвеня ў беларускай сталіцы адкрываюцца ІІ Еўрапейскія гульні, і горад ужо запоўнены заўзятарамі і транспартам з сімволікай гэтага найбуйнейшага міжнароднага форуму з удзелам больш чым 5000 атлетаў з 50 краін. Здаецца, што насельніцтва горада з 21 да 30 чэрвеня павялічыцца як мінімум удвая.


«Известия» (Расія)

На ІІ Еўрапейскіх гульнях, якія стартуюць у пятніцу ў Мінску, расійскія спартсмены маюць намер паказаць найлепшыя вынікі ў большасці дысцыплін.

— Збіраемся пазмагацца за першае месца ў агульнакамандным заліку — усё для гэтага ў нас ёсць, — адзначыў прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазднякоў. — Усе нашы спартсмены настроены сур'ёзна. І склад у нас падабраўся моцны. Напрыклад, у Мінску за Расію выступяць 18 чалавек, якія заваявалі залатыя медалі на І Еўрапейскіх гульнях, што прайшлі чатыры гады таму ў Баку.


Le soіr.be (Бельгія)

Трыццаць тры з пяцідзесяці спартсменаў зборнай Бельгіі, якія спаборнічаюць у Мінску, прыбылі ў беларускую сталіцу пад ясным сонцам. Сярод іх былі, у прыватнасці, дзюдаіст Тама Нікіфароф, дзеючы чэмпіён Еўропы ў вазе 100 кг, і Самі Шушы, віцэ-чэмпіён Еўропы (81 кг). Шарлін Ван Снік, уладальніца залатога медаля першых Еўрапейскіх гульняў, прыехала з Парыжа, дзе яна пражыла некалькі гадоў. Атлетаў, трэнераў і кіраўніцтва Алімпійскага і Міжфедэральнага камітэта Бельгіі сустрэў у аэрапорце кіраўнік місіі Герт Ван Лой, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца на месцы. «Мы вельмі добра ўладкаваліся, і арганізацыя добрая. Нам няма на што скардзіцца», — сказаў Ван Лой.


SPUTNІK (Эстония)

Шматлікая дэлегацыя зборнай Эстоніі адправілася на ІІ Еўрапейскія гульні ў горад Мінск з Талінскага аэрапорта. Эстонскія спартсмены ляцяць у сталіцу Беларусі з больш чым рэальнымі надзеямі на поспех. Канкурэнцыя вельмі высокая, але нават з улікам такой канкурэнцыі прадстаўнікі розных відаў спорту з Эстоніі гатовыя пазмагацца за медалі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.