Вы тут

У Мінску кіроўца Porsсhe збіў дастаўшчыка піцы бейсбольнай бітай


Кіроўца Porsсhe Cayenne не падзяліў дарогу з дастаўшчыкам піцы і збіў яго бейсбольнай бітай, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.


У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся 21-гадовы жыхар сталіцы. Ён растлумачыў, што працуе дастаўшчыкам піцы. Калі хлопец ехаў па праспекце Пушкіна, паміж ім і кіроўцам Porsсhe Cayenne паўстаў канфлікт з-за аварыйнай сітуацыі на дарозе. У выніку невядомы збіў яго бітай.

Міліцыя затрымала 36-гадовага вадзіцеля Porsсhe Cayenne. Устаноўлена, што канфлікт пачаўся з-за таго, што яны не падзялілі дарогу. Скарыстаўшыся тым, што на скрыжаванні загарэўся забараняльны сігнал святлафора, мужчына выйшаў з машыны, дастаў з багажніка аўтамабіля бейсбольную біту і нанёс не менш за тры удараў па галаве пацярпелага праз адкрытае акно аўтамабіля.

Раней 36-гадовы мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, а таксама за незаконны абарот наркатычных сродкаў на тэрыторыі Расіі. На момант здзяйснення злачынства зламыснік быў пазбаўлены правоў кіроўцы.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Цэнтральны РАСК Мінска для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.