Вы тут

Споўнілася 78 гадоў са дня, калі самкнулася кола варожай блакады вакол Ленінграда


Восьмага верасня споўнілася 78 гадоў са дня, калі самкнулася кола варожай блакады вакол Ленінграда. 900 дзён і начэй правялі гараджанне ў акружэнні, за гэты час з трох мільёнаў чалавек у жывых засталася толькі трэць.


Грамадскія аб'яднанні «Беларускі Саюз блакаднікаў Ленінграда» і «Непаўналетнія ахвяры блакаднага Ленінграда» пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны правялі ў гэты дзень гарадскую акцыю памяці і смутку «Ніхто не забыты, нішто не забыта». У праграме — ускладанне кветак да Стэлы «Мінск — горад-герой» і канцэрт-рэквіем, які пройдзе ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Беларусь памятае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.