Вы тут

​Умацоўваць адносіны з Германіяй трэба праз інвестыцыйнае і інавацыйнае супрацоўніцтва


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі Манфрэдам Хутэрэрам.


«Германія з'яўляецца нашым важным гандлёва-эканамічным партнёрам — 3,3 мільярда долараў тавараабарот за 2018 год, сёлета — 1,7 мільярда. Мы зацікаўлены ў развіцці гэтых адносін. І ў цэлым лічым, што ўмацоўваць нашы адносіны трэба праз новыя інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты», — акцэнтаваў увагу спікер ніжняй палаты парламента.

Нямецкі бок у сваю чаргу прапаноўвае прыходзіць у Беларусь не толькі буйным інвестарам, але і прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, які значна развіты ў Германіі.

У апошнія гады кантакты парламентарыяў дзвюх краін актывізаваліся. Павялічылася колькасць візітаў, эфектыўна ўзаемадзейнічаюць дэпутаты на арэне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Нямецкія дэпутаты выступалі суаўтарамі некаторых беларускіх рэзалюцый у гэтай арганізацыі. Разлічвае беларускі бок на падтрымку Германіі дзеля атрымання статусу наглядальніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора.

Адсутнасць пагадненняў па супрацоўніцтве паміж парламентамі кампенсуецца работай груп дружбы.

«Мы высока цэнім унёсак Германіі па нармалізацыі і развіцці палітычнага дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам. Выразны прыклад падтрымкі з боку Германіі — будучае спрашчэнне візавага рэжыму», — сказала старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, намеснік кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Германіі Таццяна КАНАНЧУК.

«Адной з тэм падчас усіх сустрэч для абмеркавання з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва па лініі грамадскіх аб'яднанняў Беларусі і Германіі, гуманітарнае супрацоўніцтва», — адзначае Таццяна Кананчук.

Дэпутаты гатовы і далей развіваць адносіны з Германіяй, эканоміку якой называюць лакаматывам не толькі ў Еўрапейскім саюзе, але і ў свеце.

Бязвізавы рэжым для жыхароў Германіі дапамог прыцягнуць у нашу краіну ў 2018 годзе 4000 турыстаў. Беларускія дэпутаты разлічваюць на такія ж меры для нашых грамадзян.

Манфрэд Хутэрэр адзначыў: падчас сваёй місіі мае намер паглыбіць супрацоўніцтва дзяржаў. Ён анансаваў у будучым годзе візіт у Мінск парламенцкай групы з Германіі. «Вядома, эканоміка — фундамент нашых адносін, але і сацыяльныя ініцыятывы, якія развіваюцца ўжо амаль 30 гадоў, гэта вельмі важна», — лічыць дыпламат.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Зроблена шмат. Мае быць яшчэ больш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.