Вы тут

Мар'яна Шчоткіна падала заяву аб вызваленні ад пасады віцэ-спікера Савета Рэспублікі


Мар'яна Шчоткіна падала заяву аб вызваленні ад пасады намесніка старшыні Савета Рэспублікі, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

Мар’яна Шчоткіна пераходзіць на новае месца працы. «З пачатку лістапада я павінна прыступіць да працы на новым месцы. На двух крэслах, натуральна, уседзець нельга, таму я звярнулася з просьбай вызваліць мяне ад пасады», — сказала Мар’яна Шчоткіна, выступаючы перад сенатарамі.

Рашэнне аб вызваленні Марыяны Шчоткінай ад пасады віцэ-спікера сенатары прынялі шляхам тайнага галасавання.

Разам з тым, да канца склікання Мар’яна Шчоткіна застаецца членам Савета Рэспублікі. Яна выбрана членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Мар’яна Шчоткіна не прызналася журналістам, куды сыходзіць, але запэўніла, што з поля зроку прэсы не выпадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.