Вы тут

Для супрацоўнікаў пракуратуры і аддзела міліцыі УУС Фрунзенскага раёна Мінска адкрылі новы будынак


Сучаснае памяшканне для прадстаўнікоў праваахоўных органаў пабудавалі крыху больш чым за год на вуліцы Данілы Сердзіча. У ім будуць працаваць пракуратура і некалькі падраздзяленняў УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы — гарадскі аддзел міліцыі № 3, аддзел Дзяржаўтаінспекцыі, крымінальна-выканаўчая інспекцыя. Доўгі час пракуратура Фрунзенскага раёна размяшчалася разам з пракуратурай Мінскай вобласці і Цэнтральнага раёна сталіцы, а падраздзяленні УУС — у розных будынках.


Фота БелТА.

Фрунзенскі раён — найбуйнейшы ў сталіцы. Новыя мікрараёны прырастаюць шматпавярховікамі і засяляюцца штогод. Для наведвальнікаў новага будынка праваахоўных органаў створаны камфортныя ўмовы: пракуратура мае спецыяльныя памяшканні для прыёму грамадзян, аддзел Дзяржаўтаінспекцыі УУС забяспечылі сістэмай электроннай чаргі, каб размежаваць наведвальнікаў па катэгорыях пытанняў і спецыялістах, прадугледзелі будаўнікі інфраструктуру для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Павіншавалі супрацоўнікаў пракуратуры і міліцыі з наваселлем генеральны пракурор Аляксандр Канюк, намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў, старшыня Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак.

Новы камфортны будынак, як адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама, — яшчэ адна нагода, каб павысіць паказчыкі работы органаў аховы правапарадку. «Я хацеў бы, каб праз стварэнне ўмоў для супрацоўнікаў горад адчуваў, як змяншаецца сутачная зводка па разнастайных здарэннях, — акцэнтаваў увагу Анатоль Сівак. — Я сёння запэўніваю, што і далей будзем рэалізоўваць планы па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы органаў пракуратуры, унутраных спраў, судоў. Мы не будзем спыняцца і налета».

У новым будынку гарадскога аддзела міліцыі будзе працаваць больш за 120 супрацоўнікаў. «Для таго каб міліцыя была бліжэйшай да народа, аказвала неабходныя паслугі, у любы час дня і ночы прыбыла на дапамогу, — для гэтых мэт узведзены гэты будынак», — расказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў.

Для работнікаў пракуратуры ў новым памяшканні прадугледзелі трэнажорны зал. Спартыўнае аснашчэнне — патрабаванне кіраўніка пракуратуры краіны Аляксандра Канюка. У размове з журналістамі ён падкрэсліў, што вельмі сур'ёзна адносіцца да спорту, настройвае супрацоўнікаў на ўдзел у лыжных, шахматных спаборніцтвах і конкурсах па настольным тэнісе.

«Працэс паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы пракуратуры мае перманентны характар. Нядаўна мы адкрывалі будынак пракуратуры ў Першамайскім раёне, дзе створаны добрыя ўмовы, зараз — у Фрунзенскім. Гэта самы вялікі раён: амаль 500 тысяч чалавек насельніцтва і самая вялікая пракуратура. Раскажу сакрэт, што хутка будзе адкрыты новы будынак для пракуратуры Заводскага раёна. Кіраўніцтва горада рыхтуе гэта свята пасля Новага года», — сказаў генпракурор Беларусі.

Як адзначыў Аляксандр Канюк, плануецца павялічваць і склад супрацоўнікаў пракуратуры Фрунзенскага раёна, у тым ліку за кошт скарачэння штату Генеральнай пракуратуры.

Пасля экскурсіі па будынку кіраўнікі пракуратуры і міліцыі павіншавалі сваіх супрацоўнікаў з наваселлем і ўручылі ўзнагароды спецыялістам, якія мелі дачыненне да будаўніцтва. За ўмацаванне правапарадку, актыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры і дапамогу ў будаўніцтве ганаровай граматай генеральнага пракурора ўзнагароджаны кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў. З рук намесніка міністра ўнутраных спраў нагрудны знак «За садзейнічанне» атрымаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: На фундаменце правапарадку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.