Вы тут

Прэзідэнт даручыў разгледзець пытанне памілавання па артыкуле 328


Аб гэтым ён паведаміў, адказваючы на пытанне пра барацьбу з проціпраўным кантэнтам у інтэрнэце, асабліва па продажы наркатычных рэчываў. На думку Прэзідэнта, выяўленне і блакіроўка такога кантэнту праводзіцца недастаткова эфектыўна.


“Не таму, што мы не ўмеем гэтага рабіць. Мы прынялі вельмі жорсткія меры барацьбы з наркотыкамі. Я разумею, што адна справа вырабляць наркотыкі, другая — іх распаўсюджваць, а трэцяя — ужываць. Напэўна, мы недаацанілі, што ўжыванне наркотыкаў — гэта шмат у чым хвароба горшая, чым піць-курыць”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён перакананы, што хлопцы і дзяўчаты трапяць у залежнасць перш за ўсё праз патуранне бацькоў.

“Персанальна кожнага чалавека разгледзім і там, дзе можна, — на парукі бацькам. І крый божа, зноў трапяць — разам з бацькамі пойдуць у гэтую калонію. Гэта бяда. Але пасля прыняцця адпаведных жорсткіх мераў у нас колькасць гэтых злачынстваў значна скарацілася”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што ў транзітнай краіне, дзе сінтэтычныя рэчывы трапляюць часцей за ўсё праз Заходнюю Еўропу, а біялагічныя наркотыкі — праз Расію з Цэнтральнай Азіі, асабліва цяжка. А спробы кантраляваць інтэрнэт зноў выклікаюць абвінавачванні ў “дыктатуры”.

“У мяне адна прэтэнзія да інтэрнэта — калі ты там вылаяўся, падпішыся. З сеціва трэба прыбраць тое, што садзейнічае наркаманіі, тэрарызму і падобным рэчам. Магчыма, нам і давядзецца калісьці прымаць такое рашэнне, але, хутчэй за ўсё, пасля Прэзідэнцкіх выбараў, каб нас не абвінавацілі ў адсутнасці магчымасці самавыражэння”, — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Аддаў належнае спецыялістам, якія навучыліся абараняць інтэрнет-прастору, але адзначыў: пакуль што ў гэтай сферы ёсць, над чым працаваць.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.