Вы тут

Працягваецца цыкл фільмаў «Мэта 99. Дом без адходаў»


На канале АНТ працягваецца цыкл навукова-папулярных дакументальных фільмаў «Мэта 99. Дом без адходаў» — гэта першы ў нашай краіне праект на тэму адходаў, зняты адмыслова на замову дзяржустановы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Новыя серыі цыкла выходзяць на АНТ раніцай а 8:30 па суботах.


Куды выкідваць цюбік ад зубной пасты? Як на самай справе правільна сартаваць смецце, і што гэта дае на лакальным і глабальным узроўнях? Як хлам звязаны з прагрэсам і што адбываецца са смеццем пасля таго, як мы яго выкінулі? На ўсе актуальныя пытанні адказваюць спецыялісты — кіраўнікі міністэрстваў і профільных прадпрыемстваў, перапрацоўшчыкі і эколагі. Акрамя таго, у кожнай з 10 серый праекта з'яўляецца ўнікальны персанаж — Янот, які паказвае збоку паўсядзённыя звычкі беларусаў у абыходжанні са смеццем і тое, да чаго яны могуць прывесці ў перспектыве.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Спытайце ў янота

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.