Вы тут

У жыхара Пiнска назбiралася 14 кiлаграмаў адказаў датычна заблытанага зямельнага пытання


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Сяргей Сiвец правёў прамую тэлефонную лiнiю, адказаў на злабадзённыя пытаннi i выказаў шэраг слушных парад.


Званкi былi на розныя тэмы, але пераважна тычылiся праблем i пытанняў, якiя чамусьцi не вырашаюцца прадстаўнiкамi органаў мясцовай улады ў рэгiёнах. Так, у жыхара Пiнска не атрымоўваецца знайсцi агульную мову па заблытаным зямельным пытаннi нi з райвыканкамам, нi з абласнымi i рэспублiканскiмi ўстановамi i арганiзацыямi, куды ён звяртаецца. Паводле яго слоў, ужо назбiралася 14 кiлаграмаў адпiсак, а станоўчых зрухаў няма. З гэтай нагоды ён рашуча i эмацыянальна патрабуе разабрацца з выездам на месца ў Пiнск.

Зразумела, эмоцыi — не самы лепшы аргумент пры разглядзе спрэчных юрыдычных пытанняў, асаблiва зямельных, якiя традыцыйна з'яўляюцца няпростымi ў вырашэннi. Таму Сяргей Сiвец прапаноўвае мужчыну адказаць на ўдакладняючыя пытаннi, каб потым даць абгрунтаваны адказ.

Месяц таму падчас прамой тэлефоннай лiнii адна жанчына з Салiгорска паскардзiлася Сяргею Сiўцу на тое, што ў горадзе зацягваецца ўзвядзенне жылля для шматдзетных сем'яў. Тады сенатар дэталёва вывучыў пытанне, у адпаведныя тэрмiны праiнфармаў мацi пра захады i меры, якiя прымаюцца. I вось — зноў аналагiчны званок з Салiгорска: чаму там не спяшаюцца будаваць кватэры для шматдзетных? Цяпер старшыня Пастаяннай камiсii адразу назваў галоўную прычыну пераносу ўводу ў эксплуатацыю жылога дома: яго праектна-каштарысная дакументацыя не была своечасова падрыхтавана. Цяпер гэтая хiба выпраўлена, i жыллё будзе гатова для засялення ў першым квартале наступнага года. Прычым у эксплуатацыю адразу здадуць два дамы з кватэрамi для шматдзетных сем'яў.

Па кватэрным пытаннi патэлефанавала i жанчына з Гомельскага раёна. У яе дачкi дзiця — iнвалiд. Адсюль i пытанне: цi мае права дачка стаць на льготную чаргу для атрымання жылля ў доме, якi пачалi ўзводзiць у iх пасёлку? Сяргей Сiвец папрасiў жанчыну даслаць копii ўсiх дакументаў, якiя ёсць у сям'i па гэтым пытаннi, каб высветлiць рэальныя правы дачкi на атрыманне кватэры, бо з адной тэлефоннай размовы складана скласцi аб'ектыўнае ўражанне па гэтай сiтуацыi.

Старшыня Пастаяннай камiсii, каментуючы журналiстам вынiкi прамой тэлефоннай лiнii, адзначыў, што ўсе пытаннi, з якiмi грамадзяне звяртаюцца ў Савет Рэспублiкi па тэлефоне цi ў пiсьмовай, электроннай форме, бяруцца на кантроль. Выкананне гэтых зваротаў строга адсочваецца. Напрыклад, уважлiва манiторыцца сiтуацыя ў Салiгорску з тэрмiнамi будаўнiцтва жылля для шматдзетных сем'яў.

Падчас прамой тэлефоннай лiнii, адзначыў сенатар, прадстаўнiкi ўлады iмкнуцца даць поўны адказ грамадзянiну, калi гэта магчыма, а таксама пракансультаваць, растлумачыць асаблiвасцi выкарыстання таго цi iншага закона, параiць, як дзейнiчаць выключна ў прававым полi для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў. А гэта — часцей за ўсё званкi па жыллёвых i зямельных пытаннях, маёмасныя спрэчкi з iншымi спадчыннiкамi i жыццёвыя праблемы. Усе яны павiнны вырашацца толькi па законе, падкрэслiвае сенатар.

Леанiд Тугарын

Прэв’ю: novocom.org

Загаловак у газеце: Усе звароты бяруцца на кантроль

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.