Вы тут

Дзень падпісчыка «Звязды» прайшоў у Бабруйску


Дзень падпісчыка «Звязды», які вось толькі завяршыўся ў Бабруйску, паказаў, што ў гэтым каларытным старажытным горадзе шмат прыхільнікаў найстарэйшага беларускага выдання.


Каб падпісацца на любімую газету на рэгіянальны вузел паштовай сувязі завіталі больш чым чатыры дзясяткі «звяздоўцаў» (так мы называем нашых адданых чытачоў). Прыходзілі з цікавасцю, а развітваліся з добрым настроем, падпісным квітком на чацвёрты квартал, а таксама з памятнымі падарункамі. Дарэчы, выпісвалі не толькі «Звязду», а і іншыя выданні Выдавецкага дома, сярод якіх папулярныя часопісы «Вожык», «Алеся», «Родная прырода». Так што Бабруйск прыняў нас вельмі добразычліва і «звяздоўцы» ў даўгу не засталіся.

Пагадзіцеся, трэба часцей сустракацца!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.