Вы тут

Адвечная песня


У беларускiх лясах, у дубровах Палесся i на малалюдных абшарах Паазер'я, у Белавежскай пушчы i ў iншых нацыянальных парках i запаведнiках у сярэдзiне верасня пачынаецца гучны поклiч высакародных аленяў. Магутныя раганосцы, адчуваючы моцны прылiў энергii i запалу, у гэты час хочуць быць валадарамi сэрцаў «паненак», iх цягне да лугоў i палян, на якiх пасуцца статкi хутканогiх ланяў.


Гэты шлюбны час у жывёл называецца гонам. Магутны рык i грозны роў аленяў-самцоў, пачынаючы са змяркання i да самай ранiцы, рэхам разносяцца па наваколлях, абуджаюць сапернiкаў, клiчуць iх на паядынкi i бойкi.

Сёлета мне зноў выпала цудоўная магчымасць правесцi некалькi дзён i паздымаць у мясцiнах, дзе вольна пасуцца i «пяюць» «высакародныя рыцары», — у заказнiках «Чырвоны Бор» Расонскага i «Асвейскi» Верхнядзвiнскага раёнаў, Нацыянальным парку «Браслаўскiя азёры». Там да сярэдзiны кастрычнiка можна пачуць iх неспакойную i набатную песню.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.