Вы тут

Сталічныя ўлады плануюць заліць 25 каткоў і 29 хакейных каробак


Гэтай зімой сталічныя ўлады плануюць заліць 25 каткоў і 29 хакейных каробак, правесці «Дзень снегу», «Мінскую лыжню», «Снежны снайпер», «Залатую шайбу» і іншыя мерапрыемствы на свежым паветры. Але, зразумела, з улікам уплыву пандэміі.


Як вядома, заліць каток можна пры адпаведнай мінусавой тэмпературы, ступені прамярзання глебы і мінімальна дапушчальным пласце снегу. Бо каток заліваюць паступова, пласт за пластам, да пэўнай таўшчыні льду. У Мінску лідарамі па колькасці каткоў стануць Савецкі і Цэнтральны раёны, а па хакейных каробках — Фрунзенскі і зноў Цэнтральны.

Традыцыйна ў горадзе мяркуюць наладзіць работу 16 лыжных трас агульнай працягласцю больш за 30 км. Будуць адкрытыя пункты пракату лыж і канькоў.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: rabochy-put.ru

Загаловак у газеце: Будуць маразы — будуць каткі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.