Вы тут

На дыялогавай пляцоўцы ў Савеце Рэспублікі абмеркавалі змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь


Як прайшло абмеркаванне на дыялогавай пляцоўцы ў Савеце Рэспублікі па тэме змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


Дыскусія разгарнулася вакол пакета ініцыятыў па маючай адбыцца Канстытуцыйнай рэформе, якія прадставілі на разгляд экспертаў і грамадскасці студэнты юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гэта — актывісты пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» «Маладзёжны сектар пры юрыдычным факультэце БДУ». І ўвогуле неабыякавыя да палітычных падзей у краіне маладыя людзі, якія ўжо зарэкамендавалі сабе ў вучобе і грамадскім жыцці. Ініцыятывы падрыхтавала каманда аднадумцаў, з вынікамі работы якой прысутных азнаёміла студэнтка другога курса Эліна Паўленка.

У ролі мадэратара дыялогавай пляцоўкі выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей СІВЕЦ. Паводле яго слоў, сёння вельмі важна паглядзець на Канстытуцыю вачыма маладой часткі грамадства. Бо менавіта ім жыць пры новым канстытуцыйна-прававым укладзе нашай дзяржавы. І, на погляд Сяргея Сіўца, студэнты юрыдычнага факультэта падышлі да вывучэння пытання, як вопытныя хірургі, — не з сякерай, а са скальпелем. Іх ініцыятывы ўяўляюць сабой сур’ёзную прадметную аснову для грунтоўнага разгляду, яны захоўваюць стабільны характар ​​нашага грамадскага ўстройства і ў той жа час могуць паслужыць базай для далейшага эвалюцыйнага развіцця, зазначыў сенатар.

Дык што прапаноўваюць маладыя? Напрыклад, замацаваць у рэфармаванай Канстытуцыі норму аб тым, што Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў, а яго знаходжанне на чале дзяржавы абмежаваць да двух тэрмінаў. Таксама прапаноўваецца замацаваць у Канстытуцыі палажэнне і аб тым, што кіраўнік краіны са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае прэм’ер-міністра, а той, у сваю чаргу, са згоды ніжняй палаты Парламента вылучае сваіх намеснікаў і міністраў.

Палату прадстаўнікоў прапануецца фармаваць па змешанай выбарчай сістэме: частку дэпутатаў — па мажарытарнай, частку — па прапарцыйнай. Парламенту прадаставіць права прызначаць рэферэндумы.

Таксама маладыя юрысты лічаць неабходным заканадаўча рэгламентаваць працу Усебеларускага народнага сходу. У прыватнасці, вызначыць перыяд яго правядзення і замацаваць дакладную колькасць дэлегатаў.

Прагучала прапанова заснаваць пасаду ўпаўнаважанага па правах чалавека. Прызначэнне на яе даручыць Палаце прадстаўнікоў са згоды Савета Рэспублікі.

Звяртае на сабе ўвагу і той факт, што, відаць, у перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу на запрашэнне да ўдзелу ў дыялогавай пляцоўцы ў Савеце Рэспублікі адгукнуліся беларускія парламентарыі, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, навукоўцы юрысты, студэнты і выкладчыкі БДУ.

У дыскусіі ўзялі ўдзел і прадстаўнікі Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, што і зразумела, бо ў цэтры ўвагі былі менавіта ініцыятывы маладых. На дыялогавай пляцоўцы прысутнічалі таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, у прыватнасці, партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», партыі БНФ і грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» пляцоўкі «Рух Народнай Згоды» і інш.

Невыпадкова Сяргей Сівец з задавальненнем канстатаваў, што экспертная супольнаць была прадстаўленна дастаткова шырока для паўнавартаснай размовы.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.