Вы тут

Пачалася патрыятычная акцыя «Роднае — народнае»


«Роднае — народнае». Пачатак рэспубліканскай патрыятычнай акцыі пад такой назвай быў дадзены падчас адкрытага анлайн-дыялогу БРСМ «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», які прайшоў напярэдадні Усебеларускага народнага сходу.


Акцыя скіравана на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Беларусі. «Сёлета БРСМ будзе рэалізаваны шэраг новых праектаў. Адзін з іх — «Роднае — народнае», у рамках якога мы таксама прапануем стварыць «Летапіс Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь». Усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржсцягам. І мы ўжо цяпер вядзём распрацоўку электроннага рэсурсу, дзе будуць адлюстраваны асноўныя вехі і дасягненні нашай незалежнай суверэннай Беларусі. Хочацца, каб у кожнага ў доме быў дзяржаўны сцяг. Безумоўна, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Нашы дзяржаўныя сімвалы — герб, сцяг, гімн — заўсёды ў нас у сэрцы. І мы будзем актыўна папулярызаваць іх маладзёжнай сучаснай мовай», — падзяліўся першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк.

Сімвалічным стартам акцыі стала сумеснае выкананне ўдзельнікамі анлайн-дыялогу дзяржаўнага гімна і ўручэнне кожнаму дэлегату на Усебеларускі народны сход ад БРСМ Дзяржаўнага сцяга Беларусі.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.