Вы тут

Агракласы ў Стаўраполлі і банкаўская картка для студэнтаў


У школах Стаўраполля ўвядуць агракласы

У агульнаадукацыйных навучальных установах Стаўрапольскага краю Расіі прапанавалі ўвесці агракласы. Такую ініцыятыву кіраўнік рэгіёна Уладзімір Уладзіміраў абмеркаваў з рэктарам краявога аграрнага ўніверсітэта Уладзімірам Сітнікавым, паведаміла ІА StavropolMedіa са спасылкай на сацсеткі губернатара.

«Лічу гэтую ініцыятыву важнай з пункту гледжання забеспячэння кадрамі нашага аграпрамысловага комплексу. А падрыхтоўка ў адпаведнасці з запытамі прадпрыемстваў забяспечыць спецыялістам гарантаванае працаўладкаванне», — сказаў Уладзімір Сітнікаў.

Задачай агракласаў будзе ранняя прафарыентацыя. У кожнай акрузе ўвядуць свае спецыяльнасці для дзяцей у залежнасці ад спецыфікі аграрнага комплексу тэрыторыі і запытаў мясцовых прадпрыемстваў. Рэалізацыя ініцыятывы пачнецца ў некалькіх муніцыпалітэтах у будучым навучальным годзе. 

У кожным з іх вызначаць базавую школу, у якой з’явіцца такі аграклас.


Універсальная банкаўская картка для студэнтаў

Мэты і задачы пілотнага праекта «Універсальная студэнцкая банкаўская картка» абмеркавалі міністр вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый Узбекістана Ібрахім Абдурахмонаў і старшыня праўлення «Алакабанка» Камуна Ірысбекава, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Такую картку можна будзе выкарыстоўваць як студэнцкае пасведчанне, а таксама для наведвання бібліятэк, спартыўных комплексаў, уваходу ў інтэрнат.

Акрамя таго, па ёй можна будзе афармляць анлайн-мікрапазыкі, адкрываць уклады і электронныя кашалькі, рабіць грашовыя пераводы, а таксама інтэгравацца з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі, карыстаючыся ўсімі відамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Па выніках сустрэчы бакі падпісалі сумеснае рашэнне аб рэалізацыі пілотнага праекта. Ён будзе праводзіцца ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта «Аб мерах па эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавых тэхналогій у рамках адміністрацыйных рэформ».


У Расіі стала болей навучэнцаў каледжаў

Колькасць студэнтаў праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі вырасла на 14 працэнтаў за тры гады. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Агульная колькасць студэнтаў, якія займаюцца па ўсіх формах навучання, у 2022/23 навучальным годзе склала 3 559 861 чалавек, з іх 87,2 працэнта — гэта студэнты вочнай формы навучання.

Паведамляецца, што на тэрыторыі РФ дзейнічае 3,2 тысячы прафесійных адукацыйных арганізацый і 628 іх філіялаў. Адукацыйныя праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі рэалізуюць таксама 361 адукацыйная арганізацыя вышэйшай адукацыі і 438 іх філіялаў.

У пералік спецыяльнасцей сярэдняй прафесійнай адукацыі ўключана 12 новых прафесій і спецыяльнасцяў. Раней Мінасветы РФ паведамляла, што сярод іх з’явіліся прафесіі аператара беспілотных лятальных апаратаў, аўтамеханіка, інспектара падраздзялення транспартнай бяспекі, аператара трохмернага друку і добраахвотнага ратавальніка.


На веласіпедзе да бабулі за 140 кіламетраў

Кітайскія СМІ нядаўна расказалі пра 11-гадовага хлопчыка з Ханчжоў, правінцыя Чжэцзян, які праехаў на веласіпедзе 130 кіламетраў менш чым за 24 гадзіны. Ён быў поўны рашучасці дабрацца да дома сваёй бабулі пасля сваркі з маці. Не даехаў літаральна дзесяць кіламетраў.

Хлопчык круціў педалі веласіпеда прыкладна 22 гадзіны без перапынку, днём і ноччу, ехаў па ажыўленых дарогах і аўтамагістралях. Сілкаваўся хлебам і вадой, якія захапіў з сабой. І спыніўся толькі тады, калі сілы зусім скончыліся.

Увечары мінакі заўважылі стомленага і самотнага хлопчыка ў тунэлі хуткаснай аўтамагістралі і неадкладна выклікалі паліцыю. Калі афіцэры спыталі дзіця, адкуль ён родам і што робіць адзін, былі ўзрушаны яго адказам. Паведамляецца, што дзіця было настолькі выматанае, што яго прыйшлося несці на руках з машыны ў паліцэйскі ўчастак. Прадстаўнік паліцыі паведаміў журналістам, што хлопчык перасоўваўся па складанай дарожнай інфраструктуры, выкарыстоўваючы толькі дарожныя знакі, з-за чаго падчас свайго падарожжа некалькі разоў памыліўся і павярнуў не ў той бок. Тым не менш амаль дасягнуў сваёй мэты: да дома бабулі заставалася гадзіна язды. І бацькі хлопчыка, і яго бабуля прыехалі забраць вандроўніка з паліцэйскага ўчастка. Маці прызналася, што палічыла пагрозу паехаць да бабулі звычайнай дзіцячай істэрыкай і не прыняла яе да ўвагі.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.