Вы тут

У Ваеннай акадэміі Беларусі пасля рамонту і мадэрнізацыі адкрылася паліклініка


У Ваеннай акадэміі Беларусі пасля рамонту і мадэрнізацыі адкрылася паліклініка з лазарэтам на 60 ложкаў. Яна разлічана на тое, што атрымаць у ёй кансультацыі і медыцынскую дапамогу змогуць да 4,5 тысячы чалавек, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел міністр абароны Беларусі, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

— Паліклініка стала прасторнейшай. Яна ўкамплектавана новым дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем. Тут створаны камфортныя ўмовы і для работы персаналу, і для наведвальнікаў. Увогуле, апошнім часам увесь свет адчуў, як шмат залежыць ад узроўню развіцця медыцыны. А ва Узброеных Сілах заўсёды ў аснову ставілі клопат пра здароўе вайскоўцаў. І за апошні час зроблена шмат чаго ў гэтым плане, падкрэсліў Віктар Хрэнін. Так, летась мы адкрылі пасля капітальнага рамонту самае вялікае медыцынскае падраздзяленне — медыцынскую роту 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра.

Міністр абароны асобна падзякаваў будаўнікам. Ён адзначыў, што былі выкананы ўсе дагаворныя тэрміны, дзякуючы чаму аб'ект быў здадзены якраз да 23 лютага. Тым самым атрымаўся добры падарунак для вайскоўцаў.

Сёлета гэта не апошняе абнаўленне для Ваеннай акадэміі. Мяркуецца, што неўзабаве пачнуцца маштабныя работы ў галоўным корпусе і ў адным з інтэрнатаў. А на наступны год запланаваны рамонт казармы і клуба «Ракетчык».

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: sb.by

Загаловак у газеце: На варце здароўя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.