Вы тут

Сергеенка: У Адміністрацыю Прэзідэнта ў месяц паступае больш за 2000 зваротаў грамадзян


Сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка, наведаў Валожынскі раён. Там ён азнаёміўся з работай Валожынскага лясгаса і пагутарыў з працоўным калектывам, а пасля правёў прыём грамадзян у Валожынскам райвыканкаме.


У цэлым калектыў лясгаса настроены на актыўную работу, сёння людзі маюць добры заробак, які, у сэрэднім па прадпрыемству, складае 1400 рублёў. У асобных катэгорый работнікаў яна іяшчэ вышэй. Выконваюцца планавыя паказчыкі, праводзіцца работа па павышэнні лясістасці, па захаванні лесу, яго аднаўленні. Ігар Сергеенка падкрэсліў важкі ўклад прадпрыемстваў лясной галіны ўносяць у эканоміку краіны. Разам са старшынёй Валожынскага райвыканкама Яўгенам Круковічам ён адказаў на пытанні прысутных, якія датычыліся развіцця малых гарадоў і сацыяльнай інфраструктуры ў Валожынскім раёне.

На прыём грамадзян, які кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта праводзіў райвыканкаме, запісаліся жыхары не толькі Валожынскага, але і іншых раёнаў вобласці: Мінскага, Крупскага, Лагойскага. Частка пытанняў датычылася экалагічных праблем, у прыватнасці, блізкага размяшчэння ад жылога сектара прыватных дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў, якія сваёй дзейнасцю ствараюць дыскамфорт і парушаюць пакой людзей. Ігар Сергеенка падкрэсліў, што, каб зразумець вастрыню падобных праблем, трэба паставіць сябе на месца чалавека, які апынуўся ў такім непрыемным становішчы. Задаваліся таксама пытанні і па рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ахове здароўя і іншыя.

— Хачу адзначыць, што ў Адміністрацыю Прэзідэнта ў месяц паступае больш за 2000 зваротаў грамадзян, — адзначыў Ігар Пятровіч. — Яны тычацца самых розных сфер: работы жыллёва-камунальных арганізацый, будаўніцтва жылля, стану вулічна-дарожнай сеткі, медыцынскага абслугоўвання і іншых. Але аналіз нашай работы паказвае, што колькасць зваротаў грамадзян паступова зніжаецца. У Мінскай вобласці назіраецца менавіта такая тэндэнцыя. Пры гэтым павялічваецца колькасць калектыўных, альбо паўторных зваротаў.

Прыём у Валожынскім райвыканкаме паказаў, што з’яўляюцца новыя, можна сказаць, рэдкія звароты людзей — тая ж сітуацыя са скаргамі на дзейнасць дрэваапрацоўкі. З гэтымі пытаннямі адпаведныя дзяржаўныя структуры будуць абавязкова разбірацца, запэўніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

«Самае галоўнае, што людзі павінны разумець — ўсё павінна рабіцца публічна, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Добрая практыка, якая складаецца ў Мінскай вобласці, гэта публічнае абмеркаванне тых, альбо іншых пытанняў — па развіцці населеных пунктаў, будаўніцтва розных аб’ектаў, развіцця інфраструктуры. Каб не было ўсялякіх чутак, крыўд, скаргаў. Калі бачна перспектыва развіцця на доўгі перыяд, напрыклад, пяцігоддзе, калі ўлічваецца меркаванне грамадскасці, тады звычайна не ўзнікае ніякіх праблем».

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.