Вы тут

З 20 да 24 кастрычніка пройдзе кніжная выстаўка-кірмаш «Кніжная восень у сталіцы»


З 20 да 24 кастрычніка пройдзе кніжная выстаўка-кірмаш «Кніжная восень у сталіцы». Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з навінкамі беларускіх і расійскіх выдавецтваў, набыць кнігі са зніжкамі, а таксама трапіць на сустрэчы з любімымі пісьменнікамі.


— Узнікненне ідэі выстаўкі абумоўлена тым, што апытанні ўдзельнікаў Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу паказалі недахоп такіх мерапрыемстваў для выдавецкага свету. Бо навінкі, напрыклад, якія выходзяць вясной, да наступнай зімы становяцца ўжо састарэлымі, — адзначыў старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў дзяржаў — удзельніц СНД Дзмітрый Макараў. — Таму вось цяпер вырашылі апрабаваць пад гэтую справу новую пляцоўку гандлёвага цэнтра «Сталіца». Месца зручнае па размяшчэнні для наведвальнікаў. Упершыню ў нашай практыцы час работы выстаўкі будзе супадаць з рэжымам гандлёвага цэнтра, а значыць, наведвальнікаў чакаем у гэтыя пяць дзён з дзесяці раніцы і да дзесяці вечара. Экспазіцыя ў нас разбіта на тры зоны, дзе можна будзе знайсці і пры жаданні набыць кніжную прадукцыю беларускіх і расійскіх выдавецтваў. Адзінае — вялікая просьба да наведвальнікаў выконваць маскавы рэжым.

Кніжны асартымент арганізатары абяцаюць шырокі. У ліку выдавецтваў, якія плануюць удзел у «Кніжнай восені ў сталіцы», заяўлены «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Вышэйшая школа» і многія іншыя. Вядома, усе прадстаўнікі кнігавыдавецкай сферы рыхтуюцца да сустрэчы з аўдыторыяй. Некаторыя нават падрыхтавалі прапановы, якія могуць адбіцца фінансавай выгадай для будучых пакупнікоў.

— Запатрабаванасць у выстаўкі вялікая, бо на працягу года выходзяць новыя выданні, і кожнаму аўтару хочацца прэзентаваць свае кнігі і скарыстацца магчымасцямі новай пляцоўкі. У прыватнасці, Саюз пісьменнікаў будзе прэзентаваць новыя выданні і ладзіць шэраг цікавых сустрэч з майстрамі слова, — распавядае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Восень — час чытаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.