Вы тут

Сенатар Віктар Лісковіч правёў прамую лінію


Да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці звярталіся больш па профілі, але і былі «не тэматычныя» пытанні.


Адразу скажам, што няпрофільных тэм у Савеце Рэспублікі не існуе: нават калі чалавек задае зусім не характэрнае для камісіі пытанне, яго перанакіруюць па неабходным адрасе, задзейнічаюць усіх зацікаўленых, возьмуць на абавязковы кантроль і праінфармуюць заяўніка аб зробленых кроках. І нязначных пытанняў таксама тут не бывае: калі нешта турбуе чалавека, і ён з гэтым прыходзіць (тэлефануе ці піша) у Савет Рэспублікі — рэакцыя заўсёды будзе! Гарантавана.

Вось і сёння пасля званка выхавацелькі дзіцячага садка аднаго з рэгіёнаў краіны, сенатар вырашыў высветліць усе абставіны пачутага па тэлефоне непасрэдна на месцы і не адкладаючы візіт надоўга — на наступным тыдні. Віктар Лісковіч разам з заяўніцай «пройдзецца» па спісе агучаных ёю прэтэнзій да кіраўніцтва садка: ад неналежнага вядзення ўліку працоўнага часу да несправядлівага размеркавання прэмій сярод супрацоўнікаў.

Званок жыхаркі Брэсцкага рэгіёна нагадаў аб самай актуальнай зараз праблеме — супрацьдзеянні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у якой павінны быць задзейнічаны ўсе рэсурсы і сродкі. Тамара Мікалаеўна ўзначальвае прыватнае прадпрыемства па вырабе прадукцыі медыцынскага прызначэння, яна не так даўно звярталася ў Савет Рэспублікі з просьбай аб паскарэнні ў афармленні неабходнай дакументацыі. Зараз ж патэлефанавала старшыні профільнай камісіі, каб расказаць аб зробленых кроках і ўдакладніць алгарытм далейшых дзеянняў.

Як запэўнілі сенатара ў Міністэрстве аховы здароўя, працэс рэгістрацыі ідзе згодна з планам і хутка заяўніца будзе мець усе прававыя падставы для заключэння адпаведных дагавораў з установамі аховы здароўя на закупку яе прадукцыі.

— Плануецца выпуск у Брэсцкім рэгіёне медыцынскіх масак, — патлумачыў журналістам сутнасць звароту Віктар Лісковіч. — Прадпрыемства ўжо атрымала дазвол у Цэнтры медыцынскіх экспертыз і ў хуткім часе будзе мець увесь пакет дакументаў, які дазволіць выпускаць медыцынскія маскі высокай якасці і задаволіць попыт на рынку. 

Пенсіянер з Кобрына ўзняў асабістае пытанне, якое, як лічыць, можа быць цікавым і для другіх пенсіянераў і тых, хто хутка наблізіцца да гэтага статусу. Уладзімір Львовіч перакананы, што дзеючая сістэма прызначэння пенсійных выплат па ўзросце мае хібы:

— Прапаную вярнуцца да разліку пенсій без вызначэння ніжняга парога іх налічэння, якім з’яўляецца 1984 год, — кажа ён.

Сенатар запэўніў заяўніка, што яго прапановы будуць адрасаваны ўраду, а сам ён атрымае вычарпальны адказ у вызначаныя законам тэрміны.

— Нягледзячы на тое што зараз у краіне складанае эпідэмічнае становішча, работа са зваротамі грамадзян у Савеце Рэспублікі не спыняецца: людзі могуць даслаць пісьмовы ці электронны зварот, замест асабістага прыёму грамадзян выкарыстоўваем прамыя тэлефонныя лініі, што не пагаршае якасць работы, — патлумачыў Віктар Лісковіч.

Ён адзначыў, што ўзнятыя сёння пытанні стануць нагодай для таго, каб сумесна з зацікаўленымі ведамствамі разабрацца ў іх з выездам на месца:

— Разгледзім, пераканаемся, наколькі яны носяць сістэмны характар, наколькі ўласцівы іншым установам, і ў залежнасці ад убачанага, будуць фарміравацца далейшыя дзеянні, магчыма, у тым ліку, і ў заканадаўчым плане, — акцэнтуе ўвагу старшыня профільнай камісіі. — Самае галоўнае, каб заяўнікі разумелі, што мы можам вырашаць пытанні ў межах дзеючага заканадаўства, але ў той жа час, калі мы будзем бачыць, што заканадаўства ўжо адстае ад сучаснага жыцця, канешне ж, будзем своечасова рэагаваць на звароты і ўносіць прапановы па карэкціроўцы ў заканадаўчыя акты, якімі рэгламентуецца жыццё кожнага ў нашай краіне.


У тэму

На асабістым кантролі — да канчатковага вырашэння!

Зварот па няякасным капітальным рамонце шматкватэрнага дома ў Слонімскім рэгіёне знаходзіцца пад пільнай увагай сенатара. Перад тым як заказчыкі паставяць кропку ў гэтай справе, Віктар Лісковіч выедзе на месца, каб пераканацца на ўласныя вочы, што справаздача ёсць не толькі на паперы.

Сутнасць справы ў тым, што ў Савет Рэспублікі звярнуліся жыхары аднаго з шматкватэрных дамоў з нараканнямі на якасць праведзенага капітальнага рамонту іх жытла. Віктар Лісковіч выехаў тады на месца і разам са спецыяльна створанай камісіяй убачыў, што прэтэнзіі людзей не надуманыя. Тады выканаўца работ запэўніў сенатара, што неабходныя работы на аб’екце будуць даведзены да лагічнага завяршэння ў некалькі этапаў.

— Зараз работы на аб’екце вядуцца актыўна і ў лістападзе, як запэўніваюць заказчыкі, ён будзе здадзены, — расказаў сенатар. — Папярэдне ў канцы кастрычніка мы плануем зноў выехаць на месца і паглядзець, як вядуцца работы, ці ўсё адпавядае графіку.

Ён падкрэсліў, гэта робіцца для таго, каб мець упэўненасць, што пытанне, узнятае жыхарамі, будзе вырашана станоўча. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.