Вы тут

Віктар Лісковіч: «Мы зробім усё неабходнае, каб бежанцы максімальна захавалі здароўе»


Стацыянарны медыцынскі пункт, дзе можна прышчапіцца ад COVID-19, запрацаваў у імправізаваным лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.


Фота: БелТА

Нагадаем, што для таго, каб дапамагчы людзям выратавацца ў такіх складаных умовах, быў вызвалены ад грузаў ТЛЦ, які прымыкае да пункту пропуску «Брузгі». У адным з памяшканняў арганізавалі работу стацыянарнага медыцынскага пункту. 

Як расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч у гутарцы з журналістамі, органы выканаўчай улады, зацікаўленыя структуры Гродзенскага аблвыканкама адказна падыходзяць да ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць у лагеры бежанцаў і ў якасці пацвярджэння прыводзіць работу медпункта. 

— Ён не толькі для вакцынацыі (ад COVID-19.— Заўв. аўт.), але і для аказання медыцынскай дапамогі, правядзення медыцынскай сарціроўкі магчымых хворых, пацыентаў і далейшае вызначэнне іх месца (пакідаць іх тут, ці адпраўляць на стацыянарнае лячэнне ў Гродна), — патлумачыў сенатар.

Паводле яго слоў, толькі за мінулыя суткі (17 лістапада. — Аўт.) за медыцынскай дапамогай звярнуліся 37 чалавек, некалькі з іх былі шпіталізаваныя, астатнія атрымалі медыцынскую кансультацыю. 

Старшыня профільнай камісіі адзначыў, што работу медыкаў крыху паслабляе наяўнасць у многіх бежанцаў медыцынскай дакументацыі аб стане іх здароўя. Выбудаваць камунікацыю дапамагаюць перакладчыкі-валанцёры, што таксама ўплывае на магчымасць беларускіх медыкаў больш прымаць рашэнні ў адносінах да тых ці іншых пацыентаў. 

— Сёння (18 лістапада. — Аўт.) па просьбе бежанцаў мы падрыхтаваліся да вакцынацыі, разгарнулі ўсё неабходнае і будзем па іх жаданні прышчапляць кітайскай вакцынай, — расказаў Віктар Лісковіч і патлумачыў, што актуальнай задачай з’яўляецца супрацьдзеянне распаўсюджванню інфекцыі, у тым ліку каранавіруснай, каб не дапусціць масавай захворваемасці сярод бежанцаў. 

Ён адзначыў, што па неафіцыйнай інфармацыі, некаторыя з бежанцаў ужо прышчэплены, і гэта таксама дапамагае рабоце беларускіх медыкаў. 

— Я хачу запэўніць, што медыцына Гродзеншчыны, беларуская медыцына абсалютна падрыхтавана і гатова ў поўным аб’ёме аказаць неабходную дапамогу любой складанасці, якая можа тут узнікнуць. І мы зробім усё неабходнае, каб бежанцы максімальна захавалі сваё здароўе, — падкрэсліў сенатар. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.