Вы тут

У Беларусі пашыраецца спіс прадуктаў для работнікаў шкодных прафесій


У Беларусі скарэкціраваны правілы бясплатнага забеспячэння работнікаў малаком або раўнацэннымі харчовымі прадуктамі пры рабоце са шкоднымі рэчывамі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 4 красавіка 2022 г. № 205, паведамляецца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.


У прыватнасці, прававым актам вызначаны пералік раўнацэнных харчовых прадуктаў, якія могуць выдавацца работнікам шкодных спецыяльнасцяў замест малака. Таксама ў дакуменце пазначаны нормы іх бясплатнай выдачы за змену.

Акрамя звыклага малака ў спіс уключаны:

  • кісламалочныя вадкія прадукты тлустасцю да 3,5% (кефір розных гатункаў, сыраватка, ацыдафілін, ражанка), ёгурты з утрыманнем тлушчу да 2,5% без дадання немалочных кампанентаў;
  • тварог не больш за 9% тлустасці;
  • сыр з утрыманнем тлушчу не больш за 24%;
  • спецыялізаваны харчовы прадукт дыетычнага прафілактычнага харчавання (вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя).

«Гэта дазволіць пашырыць магчымасці наймальніка ў выбары харчовага прадукту для забеспячэння работнікаў, занятых на працах са шкоднымі рэчывамі, прадугледжанымі пералікам шкодных рэчываў, пры працы з якімі ў прафілактычных мэтах паказана ўжыванне малака або раўнацэнных харчовых прадуктаў», – патлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.