Вы тут

Незвычайная калекцыя


На падворку аграсядзібы «У Мароза» з вёскі Талуі Маладзечанскага раёна сабрана вялікая калекцыя даваенных сячкарняў. Гаспадар сядзібы Уладзімір Мароз доўгі час збіраў іх па вёсках і мястэчках, набываў у нашчадкаў былых гаспадароў хутароў. Сто дваццаць сем — такая дакладная лічба гэтых жалезных механічных агрэгатаў, якія цяпер выстаўлены ўздоўж агароджы і якія можна паглядзець кожнаму ахвотнаму. Тут ёсць экземпляры з Амерыкі, Англіі, Польшчы, Прыбалтыкі. Але самы каштоўны — драўляная сячкарня з дуба, якой амаль дзвесце гадоў. «Марозаўскую» калекцыю лічаць самай вялікай у Еўропе.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.