Вы тут

Літаратура актуалізуе вывучэнне працэсаў узаемаўплыву культур


Мерапрыемства з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікамі іншых літаратурных аб’яднанняў, а таксама іх замежных калег прайшло ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Яўфімія Карскага. Падчас круглага стала абмяркоўваліся бягучыя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне літаратуры — вынікі праведзенай працы, якія ўтварыліся праблемы, і шляхі іх вырашэння.


Гутарка праходзіла пры ўдзеле старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, а таксама старшыні Гродзенскага аддзялення аб’яднання Людмілы Кебіч, супрацоўнікаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага і прадстаўнікоў літаратурнай нівы Гродзенскай зямлі.

Акрамя таго, падчас круглага стала ў анлайн-фармаце прысутнічалі члены замежных пісьменніцкіх аб’яднанняў, сярод якіх удзельнікі саюзаў Расіі, Казахстана, Татарстана, Дагестана і Кабардзіна-Балкарыі. Так, актуальныя пытанні літаратуры і мастацтва прапанаваў абмеркаваць рускі пісьменнік Яўген Анташкевіч, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Празаік акрэсліў шэраг праблем, звязаных з уплывам на фарміраванне айчыннай літаратуры заходніх ідэй. На яго думку, амаль усе яны развіваюць толькі забаўляльную функцыю славеснасці.

Асобнай увагі былі ўдастоены тэмы літаратурных перакладаў. Гэтаму пытанню свой даклад прысвяціла госця круглага стала, літаратуразнаўца з Казахстана, Святлана Ананьева, загадчыца аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва ім. М. А. Аўэзава Міністэрства навукі і адукацыі. Яна заўважыла, што без літаратурных перакладаў цяжка ўявіць працэсы міжнароднага супрацоўніцтва.

— Літаратурная творчасць актуалізуе вывучэнне працэсаў узаемаўплыву і ўзаемапранікнення культур і літаратур. Справа ў тым, што літаратура, якая аб’ядноўвае народы, не проста актуальная, а актуальная надзвычай, — заўважыла Святлана Віктараўна.

Таксама падчас сустрэчы было закранута пытанне развіцця дзіцячай і юнацкай літаратуры. Тут прадстаўнікі сферы звярнулі ўвагу на неабходнасць развіцця высокай маральнасці, фарміраванні спрадвечных каштоўнасцяў і духоўнага імунітэту. Такім чынам, літаратурная сустрэча дазволіла замацаваць культурнае і літаратурнае супрацоўніцтва паміж краінамі СНД.

— Усё, што датычыцца гуманітарнага супрацоўніцтва, паказвае вынікі толькі праз час, а мабыць, і далёка ў будучыне. Радуе тое, што мы, нягледзечы на розныя складанасці, знаходзімся ў супрацоўніцтве з пісьменнікамі з Расіі і калегамі з іншых краін. На жаль, па розных прычынах на круглым стале прысутнічалі не ўсе, да прыкладу, вельмі хацелася пачуць галоўнага рэдактара «Літаратурнай газеты» Максіма Замшава, самога старшыню Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалая Іванова, — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. 

Такім чынам, круглы стол «Адзінства культур і літаратур: Беларусь — пляцоўка міралюбнасці» можна назваць удалай спробай захавання міжнароднага дыялогу.

Аліса СКІБА

Фота Аляксандра СЯВЕНКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.