Вы тут

Сёлета Беларускім студэнцкім атрадам спаўняецца 60 гадоў


Сёлета Беларускім студэнцкім атрадам спаўняецца 60 гадоў. З такой нагоды БРСМ запрасіў журналістаў на прэс-мерапрыемства, прысвечанае юбілею, а таксама рэспубліканскаму адкрыццю трэцяга працоўнага семестра 2023 года.


Фота: БелТА

Занятасць — адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Арганічнай часткай сістэмы працаўладкавання ў нашай краіне сталі студэнцкія атрады БРСМ, якія нясуць у сабе працоўны і выхаваўчы зарад. Яны не проста даюць маладому чалавеку магчымасць зарабіць свае першыя грошы, але і дазваляюць зарыентавацца прафесійна, атрымаць першыя працоўныя навыкі і дадатковую спецыяльнасць.

Для многіх хлопцаў і дзяўчат студэнцкі атрад становіцца школай дарослага жыцця і судакрананнем з непарушнымі каштоўнасцямі і духоўна-маральнымі ідэаламі: ініцыятыўнасцю і самастойнасцю, камандным духам і сапраўдным сяброўствам, перамогамі і перажываннямі, святамі і буднямі. Праект перадае традыцыі дзелавых і чалавечых узаемаадносін, фарміруе патрыётаў і грамадзян сваёй краіны.

Дзякуючы асабістай увазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наша краіна стала першай на постсавецкай прасторы, у якой на дзяржаўным узроўні студэнцкія атрады атрымалі заканадаўчую падтрымку і здолелі заваяваць аўтарытэт сярод моладзі.

Студатрадаўскі рух — адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі. Пачынаючы з 2003 года, у складзе студэнцкіх атрадаў пад патранатам БРСМ працаўладкавана больш за 741 тысячу юнакоў і дзяўчат — студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, школьнікаў.

Як было сказана падчас мерапрыемства, у Год міру і стваральнай працы і 60-годдзя Беларускіх студэнцкіх атрадаў асаблівая ўвага будзе ўдзелена фарміраванню ідэалогіі студатрадаўскага руху (каштоўнасцям, традыцыям, культуры руху) і іміджу студэнцкіх атрадаў як надзейнага і кваліфікаванага партнёра наймальнікаў.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.