Вы тут

Прэм’ера містычнага «Фауста» ў інтэрпрэтацыі маладога рэжысёра


Напрыканцы сезона Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага парадуе сваіх гледачоў прэм’ерай.


 У нейкім сэнсе назва можа падасца дзіўнай, калі ўлічыць, што гэта быў 90-ты, юбілейны сезон тэатра. Можна было б чакаць чагосьці лёгкага, пасля чаго публіка магла б перажываць астатнюю частку лета з адчуваннем асалоды — да новага сезона. Але ж тэатралы ведаюць: асалода бывае рознай у залежаці ад пастановак, і ёсць спектаклі, пасля якіх застаецца смак надоўга — менавіта з-за абранай тэмы і адметнага падыходу да яе. Дык вось тэма: твор Іагана Гётэ, напісаны больш за 200 гадоў таму, увасоблены на вялікай сцэне тэтра Горкага, і ён атрымаў назву «Фауст. Змова з д’яблам». Вечныя пытанні дабра і зла, праблема чалавечага выбару, таямніцы жыцця і кахання, адказнаць за зробленае — чаму б пра гэта не задумацца разам з доктарам Фаустам, які, здаецца, ведае ўсё, таму яго цяжка спакусіць. Але Мефістофель шукае на зямлі чарговую душу ў сваю калекцыю, і не губляе надзеі на добры вынік змовы з доктарам. Усё сур’ёзна, гэта зусім не забаўка... 

Над гэтым спектаклем працаваў Дэвід Разумаў. Імя не новае для тых, хто ходзіць у тэатр імя Горкага, — яго можна бачыць у шмат якіх спектаклях як акцёра. Але малады чалавек насамрэч скончыў у 2019 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў як рэжысёр драматычага тэатра, вучыўся ён на курсе Сяргея Кавальчыка, які з’яўляецца мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага. Майстар курса, верагодна, адзначыў здольнасці свайго вучня, калі ён працуе цяпер у тэатры, і нават ставіць спектаклі. Справа ў тым, што «Фауст. Змова з д’яблам» — не першая пастаноўка Дэвіда Разумава. Напрыканцы 2020 года ён выступіў як рэжысёр адной з частак спектаклю «У віры». Там, дарэчы, Дэвід сам як акцёр іграў тое, што прыдумаў як аўтар, паставіў як рэжысёр і аформіў як мастак. 

Цяпер зусім іншая праца, у паўнавартаснай пастановачнай камандзе. Мастак-пастаноўшчык спектаклю Таццяна Стысіна. А рэжысёрскія задачы выконваюць акцёры тэатра — у спектаклі шмат насельнікаў. Сярод іх у ролі самога Фауста пабачым Аляксандра Палазкова, маладога іграе Кірыл Нікіцін. У Мефістофеля пераўвасобіцца заслужаны артыст Беларусі Сяргей Чэкерэс. Увечары 9 ліпеня будзем разважаць пра спакусы — сюжэтныя і тэатральныя. 

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.