Вы тут

У Мінску вядуцца работы па аднаўленні другой часці пуцеправода ад вуліцы Радыяльнай у бок Запарожскай плошчы


Рамонтныя работы, якімі займаецца мостабудаўнічае ўпраўленне № 6 філіяла ААТ «Мастастрой», пачаліся ў другой палове лютага. На сённяшні дзень ужо адноўлена палова збудавання: была разабрана адна частка пуцеправода, праведзены дэмантаж бэлек пралётнага будынка, маставога палатна і ўстаноўлена новае. Цяпер такое ж аднаўленне будзе праводзіцца на другой палове. Сам капітальны рамонт аб’екта прадугледжвае аднаўленне апор, рыгеляў, замену бэлек з павелічэннем іх колькасці на адну ў кожным пралёце, пасля чаго шырыня праезднай часткі павялічыцца. 


Злева — часць пуцеправода, на якой праводзяцца рамонтныя работы, зправа — адрамантаваная часць пуцеправода.

Як адзначае дырэктар філіяла МСУ № 6 ААТ «Мастастрой» Дзмітрый Ляўчук, асноўная складанасць дадзеданага аб’екта заключаецца ў тым, што няма магчымасці перакрыць рух аўтамабілей і грамадскага транспарту праз пуцеправод: побач знаходзіцца тралейбусны парк. Таксама ў гэтым раёне размешчана шмат розных прадпрыемстваў, напрыклад, кандытарская фабрыка «Слодыч», Мінскі трактарны завод і іншыя прадпрыемствы, дзе працуе шмат людзей, якія кожны дзень едуць на працу праз мост. Менавіта таму было прынята рашэнне падчас рамонта адной паловы маставога збудавання арганізаваць рух у абодвух напрамках на другой. Значна ўскладняе працу і наяўнасць чыгуначных шляхоў у зоне вытворчасці. З-за гэтага рабочым прыходзіцца працаваць у «вакно» (прамежак часу паміж рухам цягнікоў, прыблізна 1-2 гадзіны, якія чыгуначнікі могуць вылучыць рабочым дзеля выканання работ). 

Сярод «асаблівасцей» аб’екту таксама можна выдзяліць яго ўзрост. У той час, калі гэты пуцеправод быў узведзены, будаўнікі выкарыстоўвалі тэхналогіі, якія адрозніваюцца ад сучасных. Гэты фактар таксама прымусіў будаўнікоў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры рэканструкцыі. 

Зараз на аб’екце задзейнічана каля 60 чалавек — гэта супрацоўнікі арганізацыі і субпадрадчыкі, якія займаюцца пераносам сувязі, арганізацыяй дарожнага руху і г. д. Нарматыўны срок здачы аб’екту — не пазней за красавік 2024 года. Аднак існуе верагоднасць, што з цяперашняй хуткасцю працы, рамонт скончыцца раней, ужо сёлета.

Тэкст Кацярыны КУРДО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.