Вы тут

Зіма пачынаецца з дабрыні


Па ініцыятыве Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Рэспубліканcкім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей інвалідаў прайшоў дабрачынны канцэрт «Мы — разам!», у якім узялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Гэта ўжо не першая такая сустрэча ва ўстанове. Таму да прыезду артыстаў педагогі і дзеці сур’ёзна падрыхтаваліся. Яны зрабілі выстаўку творчых работ, уручылі гасцям зімовыя сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі, правялі віктарыну, расказалі, як жыве цэнтр, і нават падзялілся некаторымі методыкамі, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце рэабілітацыйнай установы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прызналіся, што любяць свой прыгожы і ўтульны цэнтр, дзе для іх не толькі падбіраюць сучасныя методыкі лячэння, але і ствараюць насычаную рознымі цікавымі падзеямі праграму. Некаторыя заняткі праходзяць у гульнявой форме з выкарыстаннем яскравых дапаможнікаў і захапляльных заданняў. Дзяўчынкі паказалі некалькі практыкаванняў, якія дапамагаюць палепшыць памяць, канцэнтрацыю, маторыку, каардынацыю. Па традыцыі дзецям былі перададзены настольныя гульні ды іншыя карысныя падарункі.


Звяртаючыся перад пачаткам канцэртнай праграмы да маленькіх гледачоў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак назваў рэабілітацыйную ўстанову «домам дабрыні» і пажадаў юным пацыентам здароўя і спраўджвання ўсіх іх планаў. 

—Мы прыехалі з добрым настроем, хочам павіншаваць дзетак з пачаткам зімы, таму адна з песень, якую наш калектыў «Плай» для іх падрыхтаваў, называецца «Сані з бубенцамі», — заўважыла Антаніна Валько, старшыня Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван». — А яшчэ мы хочам пажадаць дзецям, каб іх мары ажыццявіліся. Нават прывезлі з сабой цэлую торбу марцішораў, якія раздадзім малым. У малдаўскай традыцыі першага сакавіка іх трэба прымацаваць да грудзей, а пасля павесіць на першае дрэва, што заквітнее, і тады ўсе загаданыя жаданні абавязкова здзейсняцца.

Ва ўсіх дабрачынных праграмах, якія праходзяць па лініі Апарата Ўпаўнаважанага і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, прымае ўдзел танцавальны калектыў «Эрэбуні» Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства «Айастан». Гэтым разам яго прадставіла Вольга Багушынская з чароўным грацыёзным танцам са збанам. Энергічныя, запальваючыя нумары падрыхтаваў ансамбль яўрэйскага танца «Гіль загав», лірычнае кранальнае выкананне — ансамбль польскай песні «Івянчанка». Уразілі гледачоў яскравыя выступленні з барабанамі танцавальнага калектыва «Арыранг», які прадстаўляе грамадскую арганізацыю «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў», а міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Татара-Башкірская культурная спадчына «Чышма» прадставіла самая юная артыстка — Сафія Лумпава. Адну са сваіх песень дзяўчынка выканала на татарскай мове.

Ужо пакідаючы «Дом дабрыні», артысты абменьваліся эмоцыямі. Яны былі вельмі ўражаны цёплым прыёмам і шчырымі авацыямі, якія ім дарылі гледачы.

 

 

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.