Вы здесь

У Беларусь з'ехаліся найлепшыя тэрапеўты з 12 краін свету


У гэтыя дні ў Мінску праходзіць V Міжнародны з'езд Еўразійскай асацыяцыі тэрапеўтаў. У ім удзельнічае каля 2,5 тысячы медыкаў з 12 краін свету.


Наша краіна невыпадкова стала пляцоўкай такога прадстаўнічага міжнароднага форуму. Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка, расказваючы пра дасягненні айчыннай медыцыны, падкрэсліў, што летась паказчык агульнай смяротнасці склаў 12,6 праміле, узровень нараджальнасці — 10 праміле. Смяротнасць немаўлят дасягнула самага нізкага ўзроўню за ўсю гісторыю назіранняў — 2,4 праміле. Чаканая працягласць жыцця зараз складае 74,4 года. Доля пацыентаў з выяўленымі на ранніх, 1—2 стадыях, ракавымі пухлінамі вырасла да 78 %. Удалося знізіць смяротнасць ад туберкулёзу — да 2,4 выпадка на 100 тысяч чалавек. Летась праведзена 18 тысяч аперацый на сэрцы і сасудах, выканана 41 трансплантацыя сэрца. Беларусь знаходзіцца на 10-м месцы ў свеце па колькасці донараў, а таксама па трансплантацыі ныркі.

— Сёння мы ідзём па шляху даступнасці сістэмы аховы здароўя, у тым ліку і высокіх тэхналогій. Міністэрства закупляе ўсе неабходныя прэпараты, якія ўваходзяць у сучасныя пратаколы лячэння, а таксама расходныя матэрыялы, вырабы медыцынскай тэхнікі, якія неабходны для правядзення высокатэхналагічных аперацый у кардыялогіі, неўралогіі, нейрахірургіі. У транспланталогіі, кардыяхірургіі мы займаем высокія пазіцыі ў свеце і падтрымліваем сістэму аховы здароўя на дастаткова высокім узроўні, — адзначыў міністр.

Закранаючы пытанне рэфармавання тэрапеўтычнай службы, дзе адбываецца паступовы пераход да ўрачоў агульнай практыкі, Валерый Малашка паведаміў, што ўжо летась доля гэтых спецыялістаў складала 60 %.

Як растлумачыў член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, прафесар Рыгор Аруцюнаў, мэта форуму — абмен перадавымі тэхналогіямі, якія сталі рэальнасцю клінічнай практыкі. Адно з галоўных пытанняў — камарбідны пацыент, які мае некалькі хвароб, што ўплываюць адна на адну. Дыягнаставаць і лячыць камарбідны стан — важная задача сучаснай тэрапіі.

— Два дзесяцігоддзі таму да нас прыязджалі японскія і канадскія калегі і дапамагалі асвойваць новыя тэхналогіі. А сёння яны прыязджаюць для абмену вопытам. Нядаўна прэзідэнт універсітэта японскага горада Акіта сказаў, што ім ёсць чаму ў нас павучыцца. Гэта самая высокая пахвала, — падзялілася доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Міцькоўская. — Узровень нашых інтэрвенцыйных, кардыяхірургічных тэхналогій і тэхналогій у галіне трансплантацыі сэрца не проста выклікае цікавасць за мяжой, а садзейнічае таму, што нашых спецыялістаў запрашаюць на майстар-класы ў буйныя кардыялагічныя цэнтры Еўропы і Азіі.

Алена КРАВЕЦ

Название в газете: Невыпадковая пляцоўка

Выбор редакции

Общество

Парад в Минске состоится 3 июля в 9 часов вечера

Парад в Минске состоится 3 июля в 9 часов вечера

Сейчас к нему готовится пешая колонна.  

Общество

Корреспонденты «Звязды» посетили «Волчьи норы»

Корреспонденты «Звязды» посетили «Волчьи норы»

Там отбывают наказание мужчины, впервые осужденные за незаконный оборот наркотиков.

Экономика

Частный бизнес выбирает Смиловичи

Частный бизнес выбирает Смиловичи

В этом убедилась корреспондент, посетив поселок.