Вераніка Казлоўская
Беларускія вучні маюць магчымасць атрымаць працоўную спецыяльнасць у рамках адукацыйнага працэсу
Чым здольная здзівіць новая школа ў Астраўцы?
Апошні раз у горадзе атамшчыкаў на Гродзеншчыне я была ў сонечным верасні мінулага года — на адкрыцці новай школы. У такім хуткарослым населеным пункце гэта стала вялікай падзеяй. Цікава, як спрацаваўся педагагічны калектыў? Ці ўтульна там шкалярам? А калі цікава, трэба ехаць! Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў астравецкую сярэднюю школу № 4 з «інспекцыяй».
У Гродзенскай вобласці падвялі вынікі работы аграпрамысловага комплексу
Упершыню ў вобласці сабралі рэкордны ўраджай буракоў — 2 млн тон
Старшыня Гродзенскага аблсавета дзеліцца сакрэтам, як сумяшчаць паспяховую кар’еру і сям’ю
«Рабіць усё своечасова і мець дакладны план»
Расказваем, як на Гродзеншчыне працуе тандэм даследчыцкай работы і рэальнага сектара эканомікі
У Гродзенскай вобласці заўсёды ўдзялялася вялікая ўвага навуцы і распрацоўкам. Развіццю ў гэтай сферы садзейнічаюць розныя фактары, у тым ліку і наяўнасць у абласным цэнтры трох універсітэтаў. На базе ГрДУ імя Янкі Купалы працуе Навукова-тэхналагічны парк, які стаў цэнтрам інавацыйнага развіцця ў рэгіёне. Тут адбыўся семінар-нарада «Ад ідэі да бізнесу», прымеркаваны да Дня беларускай навукі. У яго рамках былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі, якія ўжо ўкаранёны ў вытворчы працэс. Расказваем, што цікавага было прадстаўлена ўніверсітэцкімі вучонымі.
Гісторыя сям'і, якая скарыстала бясплатную спробу ЭКА і адразу стала шматдзетнай
Як праектная работа студэнтаў дапамагае захоўваць гістарычную памяць
Расказваем аб прынцыпах работы дэпутата акругі Гродзенская-Паўночная № 52 Алега Раманава
Інфармацыйная работа і барацьба з фэйкамі
На Гродзеншчыне людзі дапамагаюць адно аднаму
Не думаю, што хтосьці будзе спрачацца з тым, што беларусы ўжо адвыклі ад снежных зім. Хутчэй, так званая еўразіма стала нормай. Апошні магутны снегапад быў у 2021 годзе, калі на сінявокую абрынуўся «Ларс». Выдатна памятаю тую непагадзь! Я тады жыла ў прыватным сектары, снегу было па пояс у двары, а на хвіліначку мой рост 170 см. Тады мой дзень пачынаўся ў 5 раніцы з ачысткі двара. У шоку, канешне, была не толькі я. І вось праз 5 гадоў снег зноў вярнуўся ў Беларусь, але на гэты раз ён стаў не каменем спатыкнення, а нават у некаторым родзе аб’яднаў людзей. Але пра ўсё па парадку.
Даведаліся ў замежных студэнтаў, як яны сустракаюць Новы год
Да Новага года можна ставіцца па-рознаму, але, думаю, для большасці людзей гэта час дабра і цудаў, прычым па ўсім свеце! І ўласнаму карэспандэнту «Звязды» па Гродзенскай вобласці стала цікава, як адзначаюць Новы год замежныя студэнты. Па адказы на пытанні журналіст адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.