Надзея Зуева
25 тысяч хлопцаў і дзяўчат трапяць у студэнцкія атрады
Мінск ставіць амбіцыйную мэту — працаўладкаваць у складзе студэнцкіх атрадаў 25 тысяч маладых людзей на працягу гэтага года. На сённяшні дзень у сталіцы ўжо аформлена 173 атрады агульнай колькасцю больш за дзве тысячы чалавек, а сярод іх — звыш тысячы непаўналетніх.
У Мінску ліквідавалі аварыйныя работы зімы і ўзмацняюць кантроль за раскопкамі
Завяршыўся месячнік па навядзенні парадку ў Мінску. Як расказаў дырэктар КУП «Тэхнічнае ўпраўленне Мінгарвыканкама» Ігар Ярмоленка, на сённяшні дзень не засталося недапрацовак па добраўпарадкаванні на месцах аварыйных раскопак, якія праводзіліся ў асенне-зімовы перыяд. Аднак работа толькі пачынаецца на будаўнічых пляцоўках і перакладцы сетак.
Для сучасных падлеткаў інтэрнэт — асяроддзе сацыялізацыі і стасункаў. Як зрабіць, каб яно было бяспечным
Сучасныя лічбавыя тэхналогіі і медыяасяроддзе аказваюць значны ўплыў на фарміраванне асобы падлеткаў, іх псіхалагічны стан і сістэму каштоўнасцяў, якая фарміруецца. Пытанні інфармацыйнай бяспекі дзяцей, адказнасці бацькоў і эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў сёння набываюць асаблівую актуальнасць. Пад пагрозай не толькі дабрабыт сям’і (пачасціліся выпадкі, калі дзеці і падлеткі аддаюць кібермахлярам усе зберажэнні), але і здароўе, а часам, нават, і жыццё дзіцяці.
Сталіца абнаўляе дарогі і пуцеправоды
Будаўнічая галіна сталіцы не спыняецца ні на дзень. Пакуль жыхары і госці горада карыстаюцца звыклымі маршрутамі, дарожнікі і інжынеры ўжо фарміруюць аблічча Мінска бліжэйшых гадоў. Якія аб’екты ў прыярытэце і калі чакаць адкрыццяў? Сваім бачаннем дзеліцца кіраўнік профільнага прадпрыемства.
Летні Мінск запрашае на новыя культурныя сезоны
Горад рыхтуецца да гарачага культурнага сезона. Куды пайсці ўвечары, дзе паслухаць арган і вулічных музыкантаў? Расказвае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.
Мама пяцярых дзяцей — аб правілах і нечаканасцях вялікай сям'і
Новы асфальт і адноўленыя прыпынкі. Што чакае гараджан у сезон рамонтаў
Вясна — пара не толькі квітнення, але і дарожных рамонтаў. Пакуль аўтамабілісты і пешаходы ўглядаюцца ў абнаўленне гарадскіх вуліц, спецыялісты ўжо поўным ходам вядуць работы. Колькі пакрыцця плануецца абнавіць, якія тэхналогіі выкарыстоўваюцца і калі ў Мінску з’явяцца новыя прыпынкавыя павільёны, расказаў генеральны дырэктар ДВА «Гаррэмаўтадар Мінгарвыканама» Максім Белавус.
На экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывалі работнікі СЭЗ «Мінск»
Каб трапіць у Палац Незалежнасці, проста купіць квіток не атрымаецца — гэта аб’ект дзяржаўнага значэння. Аднак дзякуючы распараджэнню Прэзідэнта зрабіць палац даступным для жыхароў краіны, гэта магчыма, і ахвотных пабываць тут усё больш. Калі на пачатковым этапе экскурсіі ўспрымалі як адзінкавы эксперымент, то сёння графік наведвання фарміруецца на тыдні наперад. Чарговую магчымасць убачыць знакавыя залы і інтэр’еры атрымалі прадстаўнікі СЭЗ «Мінск» і кампаній-партнёраў — людзі, якія сваёй працай ствараюць эканамічную моц краіны.