Top.Mail.Ru

Ларыса Цімошык

Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў

Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў

30.06.2026

Выдатны прыклад таго, як за кароткі час можна стварыць высокаканкурэнтную вытворчасць сусветнага ўзроўню, дэманструюць у Пінску. На мяжы стагоддзяў тут з’явілася першае айчыннае прадпрыемства па выпуску акумулятарных батарэй, а цяпер яно вырабляе мільёны камплектаў для аўтапрама — як айчыннага, так і краін СНД. Некалькі этапаў яго мадэрнізацыі адбылося ў апошнія гады дзякуючы ўдзелу ў інвестпраграме «Адзін раён — адзін праект», і цяпер гэта магутны тэхналагічны волат, а па-нашаму — «Зубр Энерджы». А ў дапамогу яму і іншым падобным прадпрыемствам у холдынгу 1AK-GROUP вырашылі пабудаваць новы завод, урачыстае адкрыццё якога запланавалі правесці напярэдадні Дня Незалежнасці — і гэта вельмі сімвалічна.

Чым уражвае сучасных людзей рэальны партызанскі лагер часоў вайны?

Чым уражвае сучасных людзей рэальны партызанскі лагер часоў вайны?

22.06.2026

...Голас Левітана ўварваўся ў лясную ідылію — амаль як 85 гадоў таму. Разам з рокатам тэхнікі і гукамі стрэлаў па дарогах Брэстчыны ўжо кацілася бяда: нашы вайскоўцы адступалі, мірныя жыхары беглі ад вайны сярод выбухаў, чужынцы заходзілі ў вёскі як гаспадары — шукалі падазроных, чынілі расправу.... У чэрвені 1941 года вораг быў упэўнены, што вельмі хутка пройдзе гэту тэрыторыю. Чаму ў яго не атрымалася, нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» ў Івацэвіцкім раёне, дзе можна пабачыць рэальны лагер народных мсціўцаў.

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»: вітайце беларускае

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»: вітайце беларускае

20.06.2026

Штогод Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс ахінае чароўная атмасфера музыкі і танца, калі Вялікі тэатр Беларусі прывозіць сюды свае праграмы. Сёлета маштабны open-aіr праект адбудзецца ў 16-ы раз і за тры дні падарыць гледачам 13 захапляльных імпрэз: оперныя і балетныя паказы, тэатралізаваныя канцэрты і інтэрактыўныя праграмы ў аўтэнтычных інтэр’ерах.

У чэрвені ўспамінаем выпрабаванні Мікалая Яроменкі

У чэрвені ўспамінаем выпрабаванні Мікалая Яроменкі

17.06.2026

Жыццё добрых артыстаў працягваецца, нават калі іх ужо няма ў гэтым свеце: праз яркія ролі, кінастужкі і зробленыя справы. Таму можна сказаць, што Мікалай Яроменка сёння, у дзень свайго 100-годдзя, застаецца сярод нас — і не толькі дзякуючы памятным выстаўкам і імпрэзам. Народны артыст Беларусі і СССР, чыё імя стала сімвалам эпохі для нацыянальнага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва, быў прыкладам чалавечай стойкасці і грамадзянскай неабыякавасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю