Ларыса Цімошык
Нацыянальны балет, сучасная харэаграфія і сусветная класіка: першыя гастролі тэатра оперы і балета Рэспублікі Комі ў Беларусі
Як Віктар Роўда ўзвышаў і жывіў душы
Яго называлі «генералісімусам харавой музыкі», а жыццёвы шлях маэстра нагадвае захапляльны раман, у якім цесна перапляліся духоўнасць, навука і бязмежная адданасць музыцы. Пра гэта нагадалі падчас сустрэчы ў рамках ІІ Міжнароднага конкурсу харавых дырыжораў імя Віктара Роўды, што праходзіць у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Тут Віктар Уладзіміравіч больш за 40 гадоў узначальваў кафедру харавога дырыжыравання, падрыхтаваў шмат выдатных музыкантаў, якія цяпер працягваюць яго справы — іх на працягу жыцця было некалькі адначасова, і да ўсіх прафесар ставіўся вельмі адказна і патрабавальна, у першую чаргу да сябе самога...
Важнае кожнае імя: як мастакі ваявалі ў партызанах
І прызнаныя аўтары, і дэбютанты: кінафестываль «Лістапад» вызначыў найлепшых
Галоўная сенсацыя XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю — тое, што фільм «Бацька Мінай. Партызанская легенда» атрымаў Гран-пры «Золата Лістапада» як найлепшы ігравы фільм. Гэта карціна беларуска-расійскай вытворчасці, рэжысёр Ігар Угольнікаў.
Актрыса Тамара Міронава стала першай беларускай жанчынай, адзначанай спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве»
Яна атрымала гэту высокую ўзнагароду падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». ў сталічным кінатэатры «Масква». Ганаровы прыз ад імя кіраўніка дзяржавы ўручыла намеснік прэм’ер-міністра краіны і старшыня аргкамітэта фестывалю Наталля Пяткевіч.
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, адзначае 30-годдзе з дня свайго заснавання
Стварэнне Мінскай духоўнай акадэміі ў 1996 годзе было гістарычна абумоўлена. У Беларусі, якая ў той час ужо была незалежнай краінай, не было сваёй вышэйшай навучальнай ўстановы, якая б адказвала за падрыхтоўку праваслаўных святароў і царкоўных спецыялістаў (багасловаў, рэгентаў царкоўнага хору, іканапісцаў і г. д.). А гэта справа адказная, патрабуе не столькі адукацыі ў зразумелым нам свецкім кантэксце, колькі глыбокіх ведаў па дысцыплінах, звязаных з духоўным светам чалавека.
Пісьменніцкае слова: элітнае можа стаць модным
Дзякуючы маладым — літаратарам і чытачам