Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


СК РФ завёў справу аб крушэнні цягніка на Кубані

7 ліпеня каля 17:00 на перагоне Кіслякоўская — Крылоўская на Кубані сышоў з рэек цягнік, які рухаўся з Новасібірска ў Адлер. У цягніку знаходзіліся больш за 600 пасажыраў. З рэек сышло 11 вагонаў. Пяць з іх ўпалі на чыгуначныя пуці. У выніку крушэння ніхто не загінуў. Пацярпела больш за 90 чалавек. 15 пасажыраў былі шпіталізаваны, у тым ліку пяцёра дзяцей. Іх стан медыкі называюць стабільным. Пасажыры цягніка, які сышоў з рэек, дабраліся да месца прызначэння прыкладна у 11:00 8 ліпеня. Іх даставілі спецсаставам. Следчы камітэт РФ завёў крымінальную справу аб крушэнні пасажырскага цягніка па артыкуле 263 КК РФ ("Парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту"). Аб падазраваных не паведамляецца.

1373986389416_9-18

Афрыканскія дзеці ўстанавілі рэкорд па сінхроннай чыстцы зубоў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 тысяч навучэнцаў прыкладна 300 нігерыйскіх школ. Акцыя была праведзена па ініцыятыве асацыяцыі стаматолагаў, якія вырашылі навучыць дзяцей правільна даглядаць зубы і поласць рота. Нігерыйскія дзеці пабілі папярэдні рэкорд масавай чысткі зубоў, устаноўлены ў 2007 годзе ў Індыі. Тады ў рэкорднай чыстцы прынялі ўдзел 117 003 чалавекі. Пакуль афрыканскае дасягненне не было ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Кампанія інданезійцаў тры дні прасядзела на дрэве з-за тыграў

Шэсць мужчын выпадкова забілі тыграня, якое трапіла ў пастаўлены імі капкан на аленя. Гэта і стала прычынай нападу на іх адразу чатырох тыграў. Драпежнікі разарвалі аднаго з мужчын, а астатніх загналі на дрэва і пільнавалі ўсе тры дні. У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі каля 30 чалавек. Ратавальнікаў выклікалі знаёмыя пацярпелых, з якімі тыя звязаліся па тэлефоне. Пошукі мужчын занялі некалькі дзён, паколькі плошча нацыянальнага парку, у якім адбыўся інцыдэнт, перавышае сем тысяч квадратных кіламетраў. Выратавальнікі здолелі адагнаць тыграў ад дрэва, і мужчыны нарэшце змаглі спусціцца на зямлю. Нацыянальны парк Гунунг-Лэсер славіцца вялікай колькасцю тыграў і іншых драпежнікаў. Тым не менш жыхары навакольных вёсак ўсё роўна рэгулярна ходзяць туды па альясавыя дрэвы, якія з'яўляюцца для іх галоўнай крыніцай прыбытку. Так, за адзін кілаграм такой драўніны можна атрымаць каля 500 долараў.

Прысуд былому міністру — смяротнае пакаранне

Экс-міністр чыгунак КНР абвінавачваўся ў карупцыі і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Лю Чжыцзюнь асуджаны на смяротнае пакаранне з адтэрміноўкай прысуду. Па версіі следства, займаючы пасаду міністра, ён браў хабар за размеркаванне дзяржкантракта на будаўніцтва чыгунак. Лю Чжыцзюнь заняў пасаду міністра чыгунак у 2003 годзе. У 2011 годзе стала вядома пра яго адстаўку, прычыны якой ніяк не каментаваліся. Знаходзячыся на пасадзе міністра, Лю Чжыцзюнь на працягу некалькіх гадоў паспяхова супраціўляўся расфарміраванню узначаленага ім ведамства. Аднак ў сакавіку 2013 года было абвешчана аб ліквідацыі міністэрства чыгунак Кітая. У большасці выпадкаў у Кітаі смяротнае пакаранне з адтэрміноўкай прысуду пасля замяняецца на пажыццёвае зняволенне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.