Вы тут

Коратка


У Мытным саюзе ўводзіцца часовая ўвазная пошліна на асобныя віды гадзіннікаў. У адпаведнасці з гэтым рашэннем яна складзе 10 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш як 4 еўра за 1 шт.

Фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак-2013" пройдзе каля сцен легендарнага замка ў Ашмянскім раёне 24 жніўня.

У лясным масіве Верхнядзвінскага раёна заблукалі двое грыбнікоў. Да вечара аднаму з мужчын удалося выйсці да людзей, пошукі другога працягнуліся і на наступны дзень. Знайсці гора-грыбніка атрымалася дзякуючы прафесіяналізму інструктара службовых сабак аддзела памежнай службы "Верхнядзвінск". Мужчыну, які заблукаў, выявіла нямецкая аўчарка Іраклі.

У гэтым годзе 6 тыс. 261 замежны грамадзянін прыцягнуты на працу ў Мінск па працоўных дагаворах. Большасць замежнікаў, якія працуюць у Мінску, — грамадзяне Кітая (33% агульнай колькасці), Узбекістана, Літвы, Латвіі, Турцыі. Каля 70% замежнікаў, якія прыехалі на працу ў Мінск, занятыя ў будаўнічай сферы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.