Вы тут

КОРАТКА


Беларусь у СНД з'яўляецца краінай, у якой найбольш чытаюць. На 1 тыс. чалавек насельніцтва ў нас прыпадае 392 карыстальнікі публічных бібліятэк. У Расіі гэты паказчык склаў 375 чалавек, ва Украіне — 336, Азербайджане — 283, Казахстане — 269.

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падала ў УЕФА афіцыйную заяўку на ўдзел у правядзенні фінальнага этапу чэмпіянату Еўропы-2020 у Мінску.

Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, пісьма і бандэролі вагой да 20 г для фізічных і юрыдычных асоб у Беларусі з 13 верасня вырастуць да Br1,6 тыс.

ДАІ не плануе абмяжоўваць рух у Мінску ў Дзень горада 14 верасня.

Гонкі на офісных крэслах упершыню пройдуць у Гомелі падчас святкавання Дня горада 15 верасня. Па ўмовах спаборніцтваў, «вершнікі» павінны прыбыць на старт з уласнымі офіснымі крэсламі, якія маюць моцныя каркасы і колы. Працягласць дыстанцыі складзе 100 м асфальтавай трасы, якая будзе аформлена ў выглядзе офіса. «Вершнікам» трэба будзе пераадолець перашкоды ў выглядзе паненак-сакратарак.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.