Вы тут

На сувязі — Зарэчны


Ва ўрачыстай абстаноўцы ў новым мікрараёне Брэста адкрылі 8 кастрычніка новае аддзяленне сувязі.

У апошнія гады горад стаў імкліва расці і развівацца на другім баку Мухаўца. І ў зарэчнай яго частцы ўтварыўся дэфіцыт сацыяльна значных аб'ектаў, у тым ліку і пошты. І вось на першым паверсе дома № 173 па вуліцы Падгародскай адкрыта аддзяленне паштовай сувязі. Яно будзе абслугоўваць Варшаўскую шашу, вуліцы Сальнікава, Махновіча, Пралетарскую, Армейскую, Якельчыка, частку вуліц Чырвонасцяжнай і Падгародскай. Усяго тут жыве каля васьмі тысяч чалавек.
У новым аддзяленні кліенту прапануюць увесь спектр паслуг сувязі. Такім чынам, раён, які неафіцыйна называюць Зарэчным, цяпер з сувяззю.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.