Вы тут

«Сітраен» — не падводная лодка


У Мінску выратавальнікі аказалі дапамогу кіроўцу, які патрапіў у вадзяны палон.

Каля 8 гадзін раніцы той сам звярнуўся ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Паведаміў, што, рухаючыся на «Сітраене» па закрытай для руху развязцы праспект Дзяржынскага — вуліца Алібегава, праваліўся пад зямлю і аўтамабіль затапіла.

Як было ўстаноўлена пазней, з-за прарыву трубаправода халоднага водазабеспячэння на вуліцы Н.Орды (насупраць месца здарэння) па каналізацыі вада выйшла на скрыжаванне праспекта газеты «Праўда». На закрытай для руху вышэйназванай развязцы вада назапасілася, і ў яе ўехаў «Сітраен». Машына заглухла, паколькі ўзровень вады быў каля аднаго метра. Падраздзяленні МНС дапамаглі кіроўцу выбрацца і адбуксіравалі аўтамабіль у бяспечнае месца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.