Вы тут

За кошт спагадлівых «лячыў» сястру, якой... не было


22-гадовы аферыст збіраў на інтэрнэт-форуме грошы на лячэнне неіснуючай сястры. Калі гэта выкрылася, члены аднаго з аўтамабільных клубаў, куды больш за год таму ўступіў гэты жыхар Фаніпаля, звярнуліся да праваахоўнікаў.

Малады чалавек паспеў пасябраваць з многімі ўдзельнікамі клуба, нават гуляў з імі ў футбол. Актыўна перапісваўся на форуме пад сваім нікам. І калі за яго подпісам з'явілася паведамленне, што яго сястра смяротна хворая і знаходзіцца ў адной з клінік Германіі, а для праходжання дарагога курса лячэння патрэбны грошы, многія са знаёмых хлопца вырашылі дапамагчы яму. Грошы на лячэнне сястры пералічвалі на электронны кашалёк, на мабільны тэлефон, перадавалі асабіста пры сустрэчы.

Аўтар усім дзякаваў на форуме, даваў справаздачу пра сумы атрыманых сродкаў. Аднак праз нейкі час некаторыя фарумчане пачалі сумнявацца, што грошы збіраюцца для лячэння смяротна хворага чалавека. Справа ў тым, што некаторыя з іх, жадаючы дапамагчы, хацелі дамовіцца аб праходжанні сястрой абследавання і лячэння ў добрай клініцы ў Германіі, для чаго прасілі ўдакладніць назву той клінікі, дзе ўжо знаходзілася дзяўчына, і нумар яе тэлефона. «Брат» на гэтыя пытанні не адказваў. Гэтак жа як не паведаміў прозвішча бацькоў сястры і дзе тыя жывуць. А пасля адзін з удзельнікаў клуба размясціў фота дзяўчыны, якая вельмі падобная да «сястры» маладога чалавека, але адчувае сябе добра і жыве ў Расіі... Праз нейкі час малады чалавек прызнаўся, што ўсіх падмануў.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што насамрэч ніякай хворай сястры ў аферыста няма, а атрыманыя быццам бы на яе лячэнне грошы ён траціў на свае патрэбы. Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых можа быць нашмат больш.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.