Вы тут

І засталася без аўто


Ма­ла­дая жан­чы­на за­мест та­го, каб апла­ціць да­ра­гі ра­монт свай­го аў­то, ку­пі­ла з рук да­ку­мент, які па­цвяр­джае пра­хо­джан­не яе ма­шы­най дзярж­тэх­агля­ду.

— Ула­даль­ні­ца «ко­лаў» на ста­ліч­ным рын­ку звяр­ну­ла­ся да не­зна­ём­ца з прось­бай усё ар­га­ні­за­ваць, вя­до­ма, не за дзя­куй. І лі­та­раль­на праз га­дзі­ну сер­ты­фі­кат з не­аб­ход­ны­мі штам­па­мі быў у ру­ках аў­та­ама­тар­кі. По­тым яна са­ма ўнес­ла не­аб­ход­ныя за­пі­сы, па­зна­чыў­шы тэр­мін пра­хо­джан­ня чар­го­ва­га тэх­ніч­на­га агля­ду, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» Але­на Ма­цяй­ко­віч, стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Чаш­ніц­ка­га ра­ё­на. Да­ма ўжо ста­ла за­бы­ваць аб праб­ле­мах з тэх­агля­дам, сме­ла да­зва­ля­ла ез­дзіць на ма­шы­не му­жу, баць­ку, бра­ту. Але ад­ной­чы на да­ро­зе ад­бы­ла­ся не­пры­ем­ная для яе су­стрэ­ча з су­пра­цоў­ні­кам ДАІ. Ча­ла­век у фор­ме без праб­лем рас­па­знаў фаль­шыў­ку.

Ня­даў­на свой вер­дыкт вы­нес суд. Аў­та­ама­тар­ку пры­зна­лі ві­на­ва­тай у пад­роб­цы афі­цый­на­га да­ку­мен­та. Пай­шоў­шы на пад­ман у над­зеі па­збег­нуць да­ра­го­га ра­мон­ту аў­то, жан­чы­на і не ду­ма­ла, што да­вя­дзец­ца за­пла­ціць вя­лі­кую су­му штра­фу — 8 міль­ё­наў руб­лёў. А «Мер­се­дэс» су­дом вы­ра­ша­на па­кі­нуць пад арыш­там — да вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня аб доб­ра­ах­вот­най вы­пла­це на­зва­най су­мы.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.