Вы тут

Свіслач уздыхнула лягчэй


У су­бо­ту на га­лоў­най вод­най ар­тэ­рыі ста­лі­цы — Свіс­ла­чы, прай­шла ва­лан­цёр­ская эка­ла­гіч­ная ак­цыя па пры­бі­ран­ні бе­ра­гоў ра­кі ад бы­та­во­га смец­ця. Два дзя­сят­кі не­абы­яка­вых лю­дзей прай­шлі­ся «ге­не­раль­най пры­бор­кай» уз­доўж бе­ра­га ў ра­ё­не мін­скіх ву­ліц Ся­мё­на­ва і Ма­я­коў­ска­га, дзе ра­ка ця­чэ по­бач з жы­лы­мі да­ма­мі. Ме­на­ві­та тут на Свіс­ла­чы за­стаў­ся не­кра­ну­ты ку­ток дзі­кай пры­ро­ды — віль­гот­ныя пой­мен­ныя лу­гі, алеш­ні­кі і лаз­ня­кі.

30-45

Ва­лан­цё­ры з гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны» з су­пра­цоў­ні­ка­мі мінск­ага піў­за­во­да «Алі­ва­рыя» з пад­трым­кай Мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ўжо не­каль­кі га­доў за­пар удзель­ні­ча­юць у пра­ек­тах, на­кі­ра­ва­ных на аба­ро­ну Свіс­ла­чы. Сё­ле­та ў рам­ках кам­па­ніі «Чыс­тая плынь» пра­цяг­ва­ла­ся пра­ца па на­вя­дзен­ні па­рад­ку ў пой­ме ра­кі: уста­ноў­ле­ны скры­ні для па­асоб­на­га збо­ру смец­ця, лаў­кі для ад­па­чын­ку, ад­ра­ман­та­ва­ны мост праз ра­ку. Ма­ла­дыя ўдзель­ні­кі ак­цыі рас­каз­ва­юць: у гэ­тым кут­ку Мін­ска жы­ве шмат пту­шак, з іх на­ват пяць ві­даў уне­се­ны ў Чыр­во­ную кні­гу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ана­толь Кля­шчук.
Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.