Вы тут

Рэгіянальнае свята-конкурс "Лялечны свет" збярэ ў горадзе Сянно 13 лялечных тэатраў Віцебскай вобласці


Трынаццаць лялечных тэатраў Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэгіянальным свяце-конкурсе аматарскіх калектываў "Лялечны свет", якое адбудзецца ў горадзе Сянно 4 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Стартуе свята ў Сенненскім раённым Доме культуры выстаўкай дзіцячых цацак і малюнкаў. "Сянно ператворыцца ў дзіцячую казачную краіну, у якой з раніцы да самага вечара будуць ісці спектаклі лялечных тэатраў вобласці. Многія з іх маюць ганаровыя званні "ўзорны", "народны" аматарскі калектыў. Гледачы сустрэнуцца з героямі пастановак "Дзюймовачка", "Ямелева шчасце", "Лялькі анлайн", "Церамок на новы лад", убачаць паказы "батлейкі" - традыцыйнага беларускага народнага лялечнага тэатра", - расказалі ў метадычным цэнтры, падкрэсліўшы, што гледачам не давядзецца сумаваць і ў перапынках паміж спектаклямі: 9 творчых калектываў прымуць удзел у конкурсе дзіцячых гульнявых праграм "Гульнявая вясёлка".

Акрамя таго, ужо другі раз у ходзе абласнога свята пройдзе дабрачынная акцыя "Лялечны свет" - дзецям", у час якой удзельнікі свята парадуюць падарункамі дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Пасля прагляду конкурсных паказаў кампетэнтнае журы падвядзе вынікі і ўручыць лепшым аматарскім лялечным тэатрам вобласці, а таксама пераможцам конкурсу дзіцячых гульнявых праграм дыпломы і прызы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.