Вы тут

Лічбавае радыё — блізкая рэальнасць?


Наша краіна павінна ўлічваць сусветныя тэндэнцыі ў радыёвяшчанні

Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў падчас рэспубліканскай нарады аб развіцці радыёвяшчання, паведамляе БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі на нарадзе было пытанне праваднога радыё. Так, год таму радыёвяшчанне рэспублікі пачало працу ў новых рэаліях — РУП «Белтэлекам» прыступіла да адключэння правадной сеткі. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што Беларусі неабходна глыбей знаёміцца з сусветным вопытам у гэтай сферы. Ён прывёў вопыт Таджыкістана, які адключыў правадное радыё ўжо пяць гадоў таму, а Беларусь прыйшла да гэтага толькі нядаўна.

У ходзе калегіі Аляксандр Радзькоў звярнуўся да першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрыя Шэдко з пытаннем пра тое, да чаго ў прынцыпе можа імкнуцца радыё ва ўсім свеце ў цэлым і беларускае — у прыватнасці. На думку Дзмітрыя Шэдко, адзін з кірункаў развіцця — лічбавае радыё (па аналогіі з лічбавым тэлебачаннем). «Думаю, на працягу некалькіх гадоў мы ўбачым у свеце паспяховыя праекты лічбавага радыё, што значна знізіць нагрузку на радыёчастотны рэсурс», — перакананы Дзмітрый Шэдко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.