Вы тут

Прэтэндэнты на пенсію


Сёння на 100 занятых у эканоміцы беларусаў прыпадае 60 пажылых грамадзян

З улікам тэндэнцыі да старэння насельніцтва нагрузка на работнікаў у далейшым будзе толькі павялічвацца. Таму і ўмовы для атрымання права на дзяржаўную пенсію становяцца больш жорсткімі.

Адмовіцца ад пенсіі зараз, каб атрымаць больш потым

Толькі за мінулы год стажавы парог павысіўся ў тры разы — да 15 гадоў. Каля тысячы людзей сёлета не змогуць выйсці на пенсію з прычыны адсутнасці мінімальнага стажу. Аднак на думку намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя КАВАЛЬКОВА, гэта даволі мяккае патрабаванне:

— Параўнайце: неабходныя 15 гадоў працы амаль у 2,5 раза менш за перыяд працоўнай актыўнасці (ад 18 да 55-60 і больш гадоў). Сёння пытанне аб павышэнні мінімальнага стажу не разглядаецца, аднак у перспектыве розніца паміж тэрмінам фарміравання права на пенсію і перыядам атрымання выплат будзе паступова скарачацца. Пры гэтым ільготы сацыяльна слабым катэгорыям захаваюцца.

Пенсійная сістэма зацікаўлена ў эканамічнай актыўнасці як мага большай колькасці работнікаў і іх доўгай занятасці. Таму, напрыклад, за маці, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, дзяржава не плаціць пенсійныя ўзносы. У гэтым выпадку права на пенсію фарміравалася б без удзелу жанчыны на рынку працы. І дапамога на дзіця, і абавязковыя ўзносы фінансаваліся б за кошт падаткаў занятых грамадзян.

Тых людзей, хто дасягнуў агульнага пенсійнага ўзросту, але працягвае працаваць без атрымання пенсіі, дзяржава «прэміруе». Умовы выгадныя не толькі эканоміцы. Сярэдні перыяд працы пасля прызначэння пенсіі складае пяць гадоў. За гэты час можна павялічыць памер будучых выплат на 70 працэнтаў. Колькасць людзей, якія скарысталіся магчымасцю адкладзенай пенсіі, паступова расце. Сёння пенсію з «прэміяй» атрымлівае 6 тысяч беларусаў.

Абавязковы накапляльны кампанент уводзіць не плануюць

Сацыяльныя пенсіі прадугледжаны для 59 тысяч жыхароў нашай краіны. У асноўным гэта дзеці-інваліды, дзеці, што страцілі карміцеля. Памеры выплат розныя — ад 1 мільёна 71 тысячы да 1 мільёна 570 тысяч, у залежнасці ад групы інваліднасці. Пажылыя людзі, што не з'яўляюцца інвалідамі і не маюць мінімальнага страхавога стажу, штомесяц атрымліваюць 714 тысяч.

За мінулы год рэальны памер пенсій па ўзросце павялічыўся на 1,3 працэнта. У 2015-м плануюць падтрымліваць гэты ўзровень. У сувязі з інфляцыяй пенсіі індэксавацца не будуць.

— На іх фінансаванне накіроўваюцца страхавыя ўзносы — адлічэнні з фонду заработнай платы. Іншай крыніца няма. Таму падставай для індэксацыі працоўных пенсій з'яўляецца пэўны рост узроўню заробку ў краіне. Пры такім механізме індэксацыя выплат забяспечвае іх рэальны рост. Напрыклад, за апошнія чатыры гады рэальная пенсія вырасла на 39 працэнтаў, — патлумачыў Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Уводзіць агульнаабавязковы накапляльны кампанент у пенсійную сістэму пакуль не збіраюцца. Па словах намесніка міністра, вядомы негатыўны вопыт падобных рэформаў у іншых краінах. А эканамічная бязладзіца бягучага пяцігоддзя толькі падкрэсліла слабасць такіх механізмаў. Напрыклад у суседняй Расіі цяпер выводзяць накапленні ў добраахвотны фармат — грамадзянска-прававое страхаванне. Да таго ж на ўвядзенне накаплення патрэбны велізарныя сродкі. Калі на падобныя механізмы накіраваць частку ўзносаў, сабраных на выплату цяперашніх пенсій, неабходна будзе шукаць, чым папоўніць іх фінансаванне. Свабодных грошай для гэтага няма ні ў дзяржавы, ні ў працадаўцаў і работнікаў. Тым часам накапіць на будучую пенсію сёння можна па дадатковых пенсійных праграмах, што прапануюць страхавыя арганізацыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.